Украіна гатовая перастаць біць па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, але пры адной умове: Расея таксама мусіць спыніць атакі на ўкраінскую энергетыку. Пра гэта сказаў Уладзімір Зяленскі:
«Рэальная прычына вайны ў Еўропе — Расея, і толькі яна. Ужо сёння рэальна спыніць удары па энергетыцы, але Пуцін гэтага рабіць не хоча»
Напярэдадні Трамп зноў заклікаў Зяленскага не атакаваць расейскія НПЗ.
