TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146829 827
🇱🇻 Вытворца знакамітага «Рыжскага бальзаму» – на мяжы банкруцтва

Прадпрыемства, якое доўгія гады было «візітоўкаю» харчовай прамысловасці Латвіі, сёлета адчувае сур'ёзныя фінансавыя праблемы.

Кампанія Amber Latvijas balzams мае ажно $28 млн еўраў падатковай запазычанасці перад дзяржаваю. За першую палову 2026 года абарот прадпрыемства зменшыўся прыкладна на траціну плюс быў зафіксаваны амаль мільён еўраў стратаў (хоць годам раней Amber Latvijas balzams яшчэ атрымлівала прыбытак).

Вытворчасць «Рыжскага шампанскага» давялося перанесці ў Літву з мэтаю скарачэння выдаткаў, але на паляпшэнне агульнай фінансавай сітуацыі гэта паўплывала слаба.

✍️ Паводле экспертаў, цяжкасці прадпрыемства звязаныя не столькі з унутраным рынкам, колькі з пагаршэннем сітуацыі ў міжнародным гандлі.

Адным з фактараў стала скарачэнне экспартных заказаў ад групы Stoli, асабліва на амерыканскім рынку. Свой уплыў аказвае агульнае зніжэнне спажывання алкаголю ў свеце, рост акцызаў і памяншэнне аб'ёмаў кантрактнай вытворчасці.
  • 😢 8
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 12, 2026💬 «Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць…
  2. Oct 12, 2026😨 Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі 8 кастр…
  3. Oct 12, 2026👨‍🎨 Расейцы зноў прысвойваюць Шагала, а ён упершыню «загаворыць» па-беларуску У пераклад…
  4. Oct 12, 2026💁🏻‍♂️ «Хрысціянская візія»: падчас імшы ў каталіцкай парафіі Шклова памаліліся асабіста…
  5. Oct 12, 2026😨 Віцебскі кіроўца вельмі дзіўна выканаў паварот направа – у выніку ледзь не пацярпела дз…
  6. Oct 12, 2026🥸 Хадаркоўскі: Лукашэнка можа не турбавацца Расейскі палітык у выгнанні ацаніў палітыку Л…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →