10 кастрычніка ён сказаў, што Украіне варта абраць новага кіраўніка, які зможа дамовіцца пра завяршэнне вайны.
Паводле Трампа, Уладзімір Зяленскі нібыта неаднаразова меў магчымасць заключыць пагадненне, але не скарыстаўся ёю. Якія менавіта прапановы меў на ўвазе Трамп, ён не ўдакладніў.
Таксама Трамп заклікаў Украіну спыніць удары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, бо гэта, маўляў, спрыяе росту коштаў на дызельнае паліва ў ЗША.
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга ў адказ падтрымаў Зяленскага:
Прэзідэнт кіруе нашай краінай у час вайны – вайны за незалежнасць, свабоду і годнасць. Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і яны маюць права вырашаць. Заявы з-за мяжы толькі пацвярджаюць, што ён добра выконвае сваю працу.
