💥🇵🇱 У Польшчы паведамілі пра падрыхтоўку замаху на найвышэйшых чыноўнікаў
Польская паліцыя атрымала інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.
Міністр унутраных справаў Марцін Кервіньскі і кіраўнік спецслужбаў Томаш Семаняк даручылі праверыць гэтую інфармацыю.
11 кастрычніка ў Агенцтве ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) правядуць нараду, каб абмеркаваць магчымую пагрозу.
Post #146783
1.29K

- 🤬 16
- 🎉 1