🔥У Магілёве з інтэрнату эвакуявалі 104 чалавекі праз пажар
Раніцай у дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Бялінскага ў Магілёве здарыўся пажар на восьмым паверсе. Сярод эвакуяваных былі 23 дзіцяці.
Адзін з жыхароў атрымаў апёкі, калі спрабаваў самастойна патушыць агонь. Яго шпіталізавалі. Пажар ліквідавалі, а прычыны – пакуль невядомыя.
Post #146789
1.34K

- 😢 4
- 🔥 1