У Варшаве анансавалі стварэнне парталу дапамогі беларусам, якіх спрабуюць завербаваць на вайну супраць Украіны
На працягу месяца плануюць запусціць платформу, дзе беларусы змогуць атрымаць кансультацыі і інструкцыі, каб не трапіць пад вербаванні, і не апынуцца на вайне.
Таксама ініцыятары плануюць прафілактычную працу, каб засцерагчы беларусаў ад пастак расейскіх і беларускіх спецслужбаў, у тым ліку ў сацыяльных сетках.
Пра ініцыятыву паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Post #146791
1.19K

- ❤ 13
- 👌 5
- 🥴 1