У Еўропе адказалі на дызельную ўгоду Трампа і Пуціна
«Прыпыненне санкцый на расейскае дызельнае паліва дае Маскве дадатковыя даходы для вядзення вайны.
Зараз не час аслабляць ціск на Расею, і Еўропа гэтага не зробіць», – напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
Чыноўніца ЕЗ нагадала, што ў выніку расейскіх удараў толькі за два дні загінулі больш за 80 мірных жыхароў Украіны.
Паводле яе, у панядзелак міністры замежных спраў ЕЗ маюць намер зацвердзіць найбуйнейшы з пачатку вайны пакет санкцый, скіраваны супраць расейскай ваеннай машыны. У спісе могуць апынуцца каля 1650 новых асобаў і арганізацый з Расеі.
Post #146778
1.34K

- 🔥 20
- 👏 6
- ❤ 5