🔹Амерыканскі марпех выказаўся пра беларускіх ваяроў ва Украіне
💬 «Я сустракаў іх па-за фронтам, у розных сітуацыях, калі даводзілася ўзаемадзеяць. Ведаеце, проста сустракаеш людзей, якія некуды спяшаюцца.
Я ніколі не ваяваў поплеч з імі, таму не ведаю. Але ў цэлым яны здаюцца вельмі ветлівымі і прыязнымі», – распавёў Нэйт Вэнс у інтэрв'ю «Белсату».
Паводле ветэрана вайны ва Украіне, да замежнікаў у ЗСУ ставяцца гэтак жа, як і да ўкраінскіх вайскоўцаў.
💬 «У цэлым нікому не даюць асаблівых прывілеяў і нікога не абдзяляюць. Да ўсіх ставяцца прыкладна аднолькава. Думаю, ва ўмовах, якія склаліся, да кожнага ставяцца настолькі добра, наколькі гэта магчыма».
Амерыканскі ваяр лічыць, што Лукашэнку не стае смеласці.
💬 «Беларусь – васальная дзяржава Расеі. Яна насамрэч не незалежная краіна. Таму Лукашэнка фактычна не можа выказвацца самастойна. Пуцін ведае пра гэта.
Але "прэзідэнт Беларусі" мог бы набрацца смеласці і сказаць Пуціну "не", калі б захацеў».
Аднак ветэран думае, што Лукашэнка баіцца Пуціна і не пойдзе на такі крок.
Post #146827
1.22K

- 💯 15
- ❤ 2
- 🤨 1