Перад пачаткам Варшаўскага форуму па бяспецы Томас Роўз адказаў на пытанне адносна таго, як будзе далей развівацца «перамоўны трэк» Злучаных Штатаў і Беларусі.
«Будучыня беларуска-амерыканскіх перамоваў залежыць ад Лукашэнкі. Прэзідэнт Трамп ясна даў зразумець, што ён гатовы працягваць гэтыя перамовы. Што да паставак калію – у гэтым зацікаўленыя нашыя народы, і для народу Беларусі гэта будзе добра»
✍️ Warsaw Security Forum будзе адбывацца ў польскай сталіцы ў панядзелак і аўторак. Святлана Ціханоўская сёння адкрые «круглы стол» на тэму поўнамаштабнай мілітарызацыі Беларусі. Ад Беларусі за ім выступіць прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык, а дыскутаваць з ім будуць эксперты з Нямеччыны, Славаччыны, Украіны і Швецыі.
