TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2764 · Back to latest

Older Posts 17 shown
Post #2763 279

Forwarded from Наша Ніва

«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я

З якога года трэба весці адлік беларускай незалежнасці — з 1990‑га (прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце) ці з 1991‑га (наданне Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закона)? Ці быў Беларусі наканаваны аўтарытарызм? І чаму ў 1996 годзе не прайшоў імпічмент Лукашэнку? @belsat падзяліўся цікавымі момантамі размовы.

https://nashaniva.com/400900

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400900
  • 👍 4
  • 🤔 2
  • 🥴 1
Post #2762 343

Forwarded from Белсат

💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды самастойнае рашэнне»

Лявон Баршчэўскі быў не проста сведкам, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзеяў пачатку 1990-х, якія зрабілі Беларусь незалежнай і змясцілі на палітычную мапу свету.

27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам, перакладчыкам і «дэпутатам незалежнасці».

✅ Зрабілі адтуль рэпартаж
🔗 Чытайце яго тут, калі вы ў Беларусі
  • ❤ 11
  • 👍 9
  • 💯 5
Post #2761 365

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

“Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае”

 
🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто яшчэ застаецца іх носьбітам і што можа дапамагчы захаваць гэтую моўную спадчыну, пагаварылі з Госцем Рацыі - аўтарам кнігі «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён», дыялектолагам Міраславам Янковякам.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/bez-padtrymki-belaruskaja-mova-u-litve-pastupova-znikae/
  • 😢 11
  • ❤ 3
  • 👍 2
  • 🙏 1
  • 💔 1
Post #2760 378
🎥 2005 год у новым выпуску #IMBY

У пятым выпуску другога сезона #IMBY — 2005 год у Беларусі. Лукашэнка пераназывае праспекты «па просьбах ветэранаў», беларуская хакейная зборная за тры хвіліны губляе шанец трапіць на Алімпіяду, затое Аляксандр Глеб пераходзіць у лонданскі «Арсенал».

Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін вырашаюць, хто з іх будзе галоўным апанентам Лукашэнкі на выбарах, а Андрэй Клімаў абвяшчае ўласны план рэвалюцыі.

Краіна слухае Topless, «Мэры Попінс» і Наталлю Падольскую. Ксюша Сітнік перамагае на дзіцячым «Еўрабачанні», а Анжаліка Агурбаш гучна, дорага і няўдала выступае на дарослым.

Глядзець выпуск:
https://youtu.be/RFzNPhL2h0U
YouTube 2005. Ксюша СІТНІК. Сукенка АГУРБАШ. Мілінкевіч. 75%. Перайменавалі ПРАСПЕКТЫ. Выбухі ў ВІЦЕБСКУ 📚 Набыць кнігу #IMBY Том 1. 1991-2005 https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005 https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFGl6ntcrcItoOzqAfSWESLU https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFHCpypOJVLBeLUlR3GHkx2k Спадабаўся праект? Падтрымай…
  • 👍 6
  • ❤ 3
  • 💔 2
Post #2759 352

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна?

112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцгерцага Франца Фердынанда. Гэтае забойства стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны.

Але што б было, калі б стралок не трапіў? Пра альтэрнатыўную гісторыю разважаем з Аляксандрам Фрыдманам.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk

З Беларусі — без VPN
  • 🤔 7
  • 👍 3
Post #2758 351

Forwarded from Наша Ніва

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні

Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англійскага пейзажнага парку, што плануюць адкрыць у палацы апошніх уладальнікаў Мірскага замка, а таксама збіраюцца наладзіць чыгуначнае спалучэнне, адбудаваўшы вузкакалейку.

https://nashaniva.com/400813

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400813
  • 👍 14
  • 🔥 3
  • 👏 1
Post #2757 371

Forwarded from Белсат

☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе

Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам амаль усяго XX стагоддзя: ён памёр у 2000-м ва ўзросце 94 гадоў, і да канца сваіх дзён папярэджваў аб памылковасці выкарыстання ў міждзяржаўных адносінах прэтэнзіяў адносна гісторыі.

Гедройць нават адмовіўся прымаць польскі «Ордэн Белага арла» і ўкраінскі ордэн «За заслугі». Ён падкрэсліваў, што найвышэйшая ўзнагарода для яго – сам факт нармалізацыі польска-ўкраінскіх адносінаў.

Расказваем пра жыццё гэтага яскравага чалавека, які нарадзіўся роўна 120 гадоў таму.

✅ Чытайце тэкст па спасылцы
🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць яго з Беларусі
  • ❤ 21
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
  • 🕊 1
Post #2754 386
🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда

27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і карыкатурыст, адна з прыкметных постацяў мастацкага жыцця міжваеннай Вільні.

Ён вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага. Горыд быў вядучым мастаком сатырычнага часопіса «Маланка», афармляў беларускія кнігі і падручнікі, ствараў партрэты, пейзажы і палітычныя карыкатуры. Аднак ягоная творчасць не абмяжоўвалася беларускім друкам: Горыд займаўся станковым і манументальным жывапісам, ствараў фрэскі, вітражы і сграфіта, удзельнічаў у выстаўках у Вільні, Познані, Варшаве і Парыжы. Ягоныя творы сёння захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах Літвы і Польшчы.

Жыццё мастака трагічна абарвалася ў верасні 1939 года, у першыя дні Другой сусветнай вайны.

Больш пра жыццё і творчасць у артыкуле Сяргея Гваздзёва «Пілігрымка мастака Язэпа Горыда»
  • ❤ 15
  • 👍 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2753 338

Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі

35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве

27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы.

Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)».

Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі.

📅 27 ліпеня, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
, Foksal 11/1, Варшава
  • 👍 9
  • 👏 1
Post #2751 337

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце

Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня – дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.

27 ліпеня і Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Факты, відэа, тэст: https://smarturl.click/7jWwR
  • ❤ 10
  • 👍 6
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2750 381

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў.

Улады Калінкавічаў прапануюць перанесці танк Т-34 у гарадскі парк і стварыць там экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Жыхары выступілі супраць.

Чытайце далей на сайце BGmedia.
🎠
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/u-kalinkavichah-zhyhary-nie-chakali-tankau/
  • 🤮 21
  • 👎 3
  • 🤬 2
  • 😨 1
  • 🤪 1
Post #2749 411
☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка

Суполка «Наваградства» падзялілася новай відэалекцыяй пра гісторыю Наваградчыны.

Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, распавядае пра біскупа Эдварда О’Рурка — ураджэнца маёнтка Басіна пад Наваградкам, які стаў адным з найбольш уплывовых каталіцкіх іерархаў ва Усходняй Еўропе.

Нашчадак ірландскіх каралёў, расійскіх генералаў і ўдзельнікаў антыцарскіх паўстанняў, О’Рурк валодаў шасцю мовамі і ўзначальваў дыяцэзіі ў Мінску, Рызе і Гданьску. Немцы лічылі яго немцам, палякі — палякам, аднак сам біскуп падтрымліваў сувязі з Ірландыяй і адстойваў права беларусаў карыстацца роднай мовай у касцёле.

О’Рурк таксама спрабаваў пераканаць Ватыкан у неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, а тытул ірландскага графа выкарыстоўваў, каб заставацца ўбаку ад міжнацыянальных канфліктаў.

▶️ https://youtu.be/AwNy-o4ndzg
  • 👍 11
Post #2748 363

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.

Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».

Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі.

🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai
  • ❤ 12
  • 😢 6
  • 🤬 3
  • 💔 1
Post #2747 342

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”.

📖 Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце першай паловы XIX cтагоддзя, а таксама лад жыцця краю.

https://racyja.com/by/kultura/uspaminy-habryeli-puzyni-apublikavali-pa-belarusku/
  • 👍 13
  • ❤ 1
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2746 354

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права

На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права.

У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу.

Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю.

Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, серабрышчыну, падаткі з карчмаў, рамеснай дзейнасці і гандлю. Штосуботы дастаўлялі мяса ў замак, пры патрэбе выдзялялі возы і выстаўлялі варту.

18 сакавіка 1595 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза надаў Навагрудку герб: у чырвоным полі — постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай, з мячом у правай руцэ і шалямі ў левай.

З тэксту адпаведнага прывілея:

«...пячатку гарадскую на ратуш арханёла Міхаіла — у адной руцэ меч, у другой — вага».


У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.
  • ❤ 14
  • 👍 9
  • 🔥 2
Post #2745 375

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
 
🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) да 150-годдзя з дня яе нараджэння займаецца Госць Рацыі – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч.  Паразмаўлялі з ім пра гэтыя падзеі, а таксама пра наведванне месцаў, звязаных з выбітнай беларускай у Новай Вільні.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-u-honar-alaizy-paskevic-cetki/
  • ❤ 16
  • 👍 3
Post #2744 342

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй

🏰 Крэпасць і горад павінны былі заняць салдаты 16-й арміі Заходняга фронту Чырвонай арміі. У сваю чаргу жаўнеры Палескай групы польскага войска пад камандаваннем генерала Уладзіслава Сікорскага абаранялі горад і крэпасць ад сіл суперніка шэсць дзён — з 25 ліпеня па 31 ліпеня.

«Ужо было вядома, што ўсе брэсцкія фарты, акрамя двух заходніх, знаходзяцца ў руках суперніка. Іх проста апанавалі масы людзей. Паўтаралася тактыка Брусілава 1915 года, заснаваная на прынцыпе: "сто загіне, але выжывуць трое". Расейцы заўсёды не шкадавалі людзей. Для іх мэта важней за чалавека»,

— узгадваў Мячыслаў Лісевіч, лейтэнант і жаўнер Палескай групы.

Бальшавіцкае войска ў выніку захапіла апошні бастыён польскага супраціву перад Варшавай.

На расфарбаваным фота разбураны мост праз Буг падчас савецка-польскай вайны.
  • 👍 7
  • 🕊 1
  • 🫡 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →