🏰 Крэпасць і горад павінны былі заняць салдаты 16-й арміі Заходняга фронту Чырвонай арміі. У сваю чаргу жаўнеры Палескай групы польскага войска пад камандаваннем генерала Уладзіслава Сікорскага абаранялі горад і крэпасць ад сіл суперніка шэсць дзён — з 25 ліпеня па 31 ліпеня.
«Ужо было вядома, што ўсе брэсцкія фарты, акрамя двух заходніх, знаходзяцца ў руках суперніка. Іх проста апанавалі масы людзей. Паўтаралася тактыка Брусілава 1915 года, заснаваная на прынцыпе: "сто загіне, але выжывуць трое". Расейцы заўсёды не шкадавалі людзей. Для іх мэта важней за чалавека»,
— узгадваў Мячыслаў Лісевіч, лейтэнант і жаўнер Палескай групы.
Бальшавіцкае войска ў выніку захапіла апошні бастыён польскага супраціву перад Варшавай.
На расфарбаваным фота разбураны мост праз Буг падчас савецка-польскай вайны.
