TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2746 354

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права

На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права.

У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу.

Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю.

Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, серабрышчыну, падаткі з карчмаў, рамеснай дзейнасці і гандлю. Штосуботы дастаўлялі мяса ў замак, пры патрэбе выдзялялі возы і выстаўлялі варту.

18 сакавіка 1595 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза надаў Навагрудку герб: у чырвоным полі — постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай, з мячом у правай руцэ і шалямі ў левай.

З тэксту адпаведнага прывілея:

«...пячатку гарадскую на ратуш арханёла Міхаіла — у адной руцэ меч, у другой — вага».


У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.
  • ❤ 14
  • 👍 9
  • 🔥 2
More from @beliph
  1. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  2. Oct 15, 2026📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Белару…
  3. Oct 15, 2026🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15…
  4. Oct 15, 2026«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе У пачатку 1920-…
  5. Oct 14, 2026«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакаран…
  6. Oct 14, 2026📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабоч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →