☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка
Суполка «Наваградства» падзялілася новай відэалекцыяй пра гісторыю Наваградчыны.
Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, распавядае пра біскупа Эдварда О’Рурка — ураджэнца маёнтка Басіна пад Наваградкам, які стаў адным з найбольш уплывовых каталіцкіх іерархаў ва Усходняй Еўропе.
Нашчадак ірландскіх каралёў, расійскіх генералаў і ўдзельнікаў антыцарскіх паўстанняў, О’Рурк валодаў шасцю мовамі і ўзначальваў дыяцэзіі ў Мінску, Рызе і Гданьску. Немцы лічылі яго немцам, палякі — палякам, аднак сам біскуп падтрымліваў сувязі з Ірландыяй і адстойваў права беларусаў карыстацца роднай мовай у касцёле.
О’Рурк таксама спрабаваў пераканаць Ватыкан у неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, а тытул ірландскага графа выкарыстоўваў, каб заставацца ўбаку ад міжнацыянальных канфліктаў.
▶️ https://youtu.be/AwNy-o4ndzg
Post #2749
411

- 👍 11