TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.7K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2661 · Back to latest

Older Posts 18 shown
Post #2660 267

Forwarded from Наша Ніва

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера

У сталіцы Аўстрыі завяршыўся шматгадовы канфлікт вакол манумента былому мэру Вены Карлу Люгеру. Замест таго, каб дэмантаваць помнік палітыку-антысеміту, улады ператварылі яго ў мастацкі аб'ект — нахілілі на 3,5 градуса. Працы афіцыйна завяршыліся ў чэрвені 2026 года і абышліся значна даражэй, чым планавалася.

https://nashaniva.com/399690

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399690
  • 😁 5
  • 👍 3
  • 🤔 3
  • 🤷‍♂ 1
  • 🤮 1
  • 🥴 1
  • 🤪 1
Post #2659 369

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🇵🇱 12 ліпеня 1934-га ў Бярозе-Картузскай (сёння горад 🌳 Бяроза Брэсцкай вобласці) адкрыты лагер для палітвязняў у міжваеннай Польшчы.

Непасрэдным повадам для заснавання канцлагера было забойства 15 чэрвеня 1934 году году міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага ўкраінскімі нацыяналістамі.

З 1934 па 1939 гады ў ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі ўлады: палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага, у тым ліку польскія радыкальныя нацыяналісты і камуністы, дзеячы габрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. У верасні 1939 гады пасля пачатку вайны з Германіяй у лагеры ўтрымліваліся нямецкія ваеннапалонныя, пасля далучэння тэрыторыі да БССР – польскія палонныя.

У лагеры Бяроза-Картузская дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда, выключна па адміністрацыйным рашэнні паліцыі або кіраўніка ваяводства.

Сярод знакамітых «сядзельцаў» лагера былі:
украінскія нацыяналісты – Дмітро Данцоў, Раман Шухевіч, Васіль Бандэра, украінскія камуністы – Мікалай Максімовіч, будучы рэктар Львоўскага ўніверсітэта і паэт – Аляксандр Гаўрылюк, удзельнік антыбальшавіцкага паўстання – Слуцкага збройнага чыну, беларускі грамадскі дзеяч – Арсен Паўлюкевіч, беларускі паэт, краязнаўца, сябра Беларускай рабоча-сялянскай грамады Уладзіслаў Паўлюкоўскі, польскі паэт і камуніст – Лявон Пастэрнак, беларускі праваслаўны і палітычны дзеяч – Вячаслаў Багдановіч, будучы старшыня ўрада Польшчы ў выгнанні, польскі нацыяналіст і манархіст – Станіслаў Мацкевіч, польскі нацыяналіст і будучы вайсковы злачынец – Рамуальд Адам Райс.
  • 😢 10
  • 🤬 5
  • 👍 1
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #2658 340

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

У кургане на Магілёўшчыне знайшлі загадкавае пахаванне, якое датуецца Х стагоддзем. Беларуская зямля захоўвае яшчэ нямала сакрэтаў!

"Студэнты мяркуюць, што тут пахаваны сам летапісны Радзім": https://euroradio.fm/grupavoe-pakhavanne-dzyacey-kh-stagoddzya-znayshli-u-kurgane-na-kruglyanshchyne

Спасылка, якая працуе без VPN
  • 👍 14
  • 🤔 1
  • 🕊 1
Post #2655 368

Forwarded from Белсат

🏛 Каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі сцяну XII стагоддзя

Паводле археолагаў, гэта рэшткі ўсходняй галерэі, якая была прыбудавана да першапачатковага храма, узведзенага ў XI стагоддзі.

Акрамя сярэднявечнай муроўкі, даследчыкі знайшлі культурныя пласты XVI–XVII стагоддзяў, сляды разбурэння сабора ў XVIII стагоддзі, а таксама манеты, упрыгожанні і прадметы побыту.
  • 👍 18
  • 🙏 1
Post #2654 370
Сёлета споўнілася 230 год з дня народзінаў аднаго з самых знакамітых філаматаў Яна Чачота, паэта, драматурга, фалькларыста ды мовазнаўцы, чыя руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру ды спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі папярэднічалі беларускаму нацыянальнаму адраджэньню.

З гэтай нагоды у нядзелю 12 ліпеня а 13-й гадзіне запрашаем вас на экскурсію "Шляхамі філаматаў", дзе мы наведаем адрасы ня толькі Яна Чачота, і яго яшчэ навагрудскага сябра Адама Міцкевіча, але і іншых філаматаў.

На вершы Чачота вельмі шмат песьняў напісаў знакаміты кампазітар Станіслаў Манюшка. Таксама захаваліся песьні філаматаў на вершы Яна Чачота, у тым ліку па-беларуску. Напрыканцы экскурсі, па жаданьні можам пасядзець у кавярні і павучыць разам некалькі з гэтых песьняў.

Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму ці праз тэлеграм @liusterkavilnia.

Пачатак а 13-й гадзіне ля помніка Гедыміну на Катэдральнай плошчы!

Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!
  • 👍 14
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2653 373

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🪶11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы (цяпер 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся паэт і ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Янка Чабор.

Яго сапраўднае імя — Іван Патаповіч.

У 1931 годзе ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, пазней вучыўся ў Віленскім універсітэце.

Першыя вершы Янка Чабор апублікаваў у 1928 годзе ў рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы «Васілёк» (№ 1). У 1931 годзе з’явіўся ягоны «Адкрыты ліст» з заклікам да пісьменнікаў Заходняй Беларусі аб’ядноўвацца ў адну арганізацыю. Чабор быў адным з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў.

Польскія ўлады асудзілі яго на пяць гадоў зняволення, але ён выйшаў на волю па амністыі.

Пасля вызвалення займаўся арганізацыяй кааператываў у сваёй мясцовасці.

У 1939 годзе Чабор далучыўся да стварэння першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Аднак яго дзейнасць не атрымала ацэнкі з боку савецкай улады — меркавана, паэт загінуў у лагерах ГУЛАГу.

Сёння беларускія ўлады выкарыстоўваюць імя Янкі Чабора, каб падкрэсліць імкненне інтэлігенцыі да аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, але пры гэтым замоўчваюць факт яго смерці ў ГУЛАГу.

Гэй, арліная мая сіла,
Ты ўзнімі мяне ўвысь.
Над маёю старонкай мілай
Ты крыламі размахнісь!
  • ❤ 12
  • ❤‍🔥 5
  • 👍 2
  • 🫡 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
  • 💔 1
Post #2652 351

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🪖 Ці заснавалі вікінгі Гродна?

Такую тэорыю цалкам сур'ёзна разглядаў даследчык Юзаф Ядкоўскі. Ён меркаваў, што старажытнае Гродна магло быць гандлёвай факторыяй скандынаваў на заходнім адгалінаванні шляху «з варагаў у грэкі», паведамляе гістарычны Telegram-канал Hrodna 11:27.
🗡️🏭
Нават калі гэтая гіпотэза не пацвердзіцца, прысутнасць вікінгаў на Гродзеншчыне мае археалагічныя сведчанні. Падчас будаўніцтва аднаго з цэхаў «Гродна Азота» ў 1975 годзе быў знойдзены абламаны меч вікінга. Аднак у той час знаходку не ўдалося належным чынам даследаваць.

🦅 Пра гэтыя і іншыя археалагічныя адкрыцці, якія сведчаць пра прысутнасць вікінгаў на Гродзеншчыне, расказвае Васіль Калач у новым відэа на YouTube-канале Hrodna 11:27:
🫡 https://youtu.be/ghep5yPl0Xg
  • 👍 9
  • 🤔 1
Post #2651 330

Forwarded from Будзьма беларусамі!

⚔️ У Беларусі адмянілі найстарэйшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд»

Арганізатары фестывалю гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд» паведамілі ў сваіх сацыяльных сетках, што XVII фестываль, які павінен быў прайсці напрыканцы ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі», не адбудзецца.

🧐 Прычыны адмены не раскрываюць. Разглядаецца магчымасць перанесці фестываль на іншы месяц. Калі зрабіць гэта не атрымаецца, каманда пачне падрыхтоўку да наступнага года.

«З вялікім шкадаваннем паведамляем: нягледзячы на каласальную падрыхтоўку, шматмесячную працу і ўсе нашы намаганні, XVII фестываль гістарычнай рэканструкцыі „Наш Грунвальд 2026“ не адбудзецца напрыканцы ліпеня ў Дудутках, як гэта было 16 гадоў запар. Абставіны склаліся так, што правесці фестываль у запланаваныя даты мы не можам».


Арганізатары таксама падкрэслілі, што не губляюць надзеі вярнуць фестываль:

«Мы ўпэўненыя, што звон мячоў абавязкова вернецца ў Дудуткі! Дзякуй вам за падтрымку і разуменне».
  • 🤬 16
  • 😢 14
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #2650 390

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 «Беларусы не хочуць вайны»: пра што кажа «Смутак» у Берасцейскай крэпасці

🔻 У заходняй частцы Берасцейскай крэпасці, ва ўнутраным дворыку абарончай казармы, адкрылася новая мемарыяльная зона «Смутак».

🔻 Нягледзячы на ідэалагічны кантэкст і крыніцу фінансавання праекта з Саюзнай дзяржавы, сама назва і канцэпцыя новай зоны звяртаюцца да тэмы трагедыі вайны, а не мілітарысцкай рыторыкі.

https://racyja.com/by/hramadstva/pra-sto-kaza-smutak-u-berascejskaj-krepasci/
  • 👍 6
  • 🕊 1
  • 💔 1
Post #2649 344

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

У Гомелі на дне Сожа знайшліся косткі маманта і бізона. Цікава, што знаходкі зрабілі не археолагі, а вадалазы-выратавальнікі — падчас трэніровак.

Пачалося з таго, што на глыбіні ў 10-12 метраў вадалаз убачыў вялізную костку. Абследаваўшы дно ў радыусе 30 метраў ад гэтага месца, ён дастаў яшчэ пяць фрагментаў шкілета.

Мяркуецца, што косткам прыкладна 20 тысяч гадоў.
  • 👍 17
  • ❤ 5
  • 😱 2
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #2648 272

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 155 гадоў з дня нараджэньня этнографа Паўла Дземідовіча

10 ліпеня 1871 году ў Мікалаеўшчыне на Стаўпеччыне нарадзіўся Павал Дземідовіч, беларускі этнограф і фальклярыст.

Працаваў у галіне вывучэньня сямейнага быту, вераваньняў і абрадаў беларусаў, запісваў народныя гутаркі. Адной са значных працаў Паўла Дземідовіча зьяўляецца дасьледаваньне, дзе ім разглядаюцца народныя павер’і ў нячыстую сілу, аповяды пра цуды, сабраныя зь мясцовага фальклёру. Частку сваіх дасьледаваньняў перадаў Мітрафану Доўнару-Запольскаму.

Павал Дземідовіч некалькі разоў арыштоўваўся чэкістамі, што моцна паўплывала на ягонае здароўе. Сябраваў з Антонам Лёсікам, Якубам Коласам, Янкам Купалам і іншымі вядомымі беларусамі таго часу. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/OXl3b
  • 👍 9
  • ❤ 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2647 525
🇺🇸Шэсць ураджэнцаў Беларусі, якія паўплывалі на гісторыю Амерыкі

Да 250-годдзя незалежнасці ЗША Радыё Свабода падрыхтавала відэа пра шэсць неверагодных гісторый людзей з беларускай зямлі, чые лёсы сталі часткай амерыканскай гісторыі.

Тадэвуш Касцюшка дапамагаў амерыканцам перамагчы ў Вайне за незалежнасць. Дэвід Сарноў стаў адной з ключавых фігур у развіцці радыё і тэлебачання. Іда Разэнталь змяніла жаночую моду. Луіс Барт Маер паўплываў на станаўленне Галівуда. Барыс Кіт працаваў над ракетнымі тэхналогіямі, якія дапамаглі амерыканцам паляцець на Месяц. А Ігар Тульчынскі стаў адным з найбольш паспяховых фінансістаў у ЗША.

▶️Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo
YouTube Хто пабудаваў Амэрыку? Беларускі сьлед у гісторыі ЗША Да 250-годзьдзя незалежнасьці ЗША мы сабралі шэсьць неверагодных гісторый людзей зь беларускай зямлі, якія паўплывалі на гісторыю Амэрыкі. Тадэвуш Касьцюшка будаваў умацаваньні, што дапамаглі перамагчы ў вайне за незалежнасьць. Давід Сарноў зрабіў тэлебачаньне…
  • ❤ 8
  • 👍 1
Post #2646 256

Forwarded from Наша Ніва

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі

Змены закранулі апісанне пачатку Лівонскай вайны, Пераяслаўскай рады, становішча халопаў (згадку пра іх прыбралі) і царавання Івана Жахлівага. У новай рэдакцыі дадалі нянавісць да расіян з боку заходніх суседзяў і падкрэслілі далучэнне «Маларосіі». Што яшчэ змянілася?

https://nashaniva.com/399540

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399540
  • 💊 8
  • 🤯 3
  • 🤮 3
  • ❤ 1
  • 🤬 1
  • 💩 1
  • 🤪 1
Post #2645 360

Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Віленскі код: як жыла і за што змагалася беларуская прэса міжваеннага часу

Чаму беларускія газеты ў Вільні пастаянна мянялі назвы, пра што туды пісалі вяскоўцы, наколькі выкарыстоўваліся фэйкі і чаму савецкая ўлада нішчыла гэтую спадчыну?

Гісторыкі і журналісты разважаюць пра тое, чаму нам важна перапыніць «бясконцае абнуленне» і ведаць сваіх папярэднікаў.

Найдаўжэйшым беларускім выданнем міжваеннага часу была газета «Крыніца». Дарэчы, працяглы час у ёй працаваў Ян Пазняк — дзед Зянона Пазняка.


Падрабязнасці

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
  • 👍 14
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2644 298

Forwarded from Historyja

9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас. Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы. Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".
  • 👍 18
  • ❤ 2
  • 🔥 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2643 415
🎬 Ён распавёў усю праўду пра Хатынь! Беларус, які прадказаў будучыню | АДАМОВІЧ

Новы выпуск «Загляне сонца» прысвечаны Алесю Адамовічу — пісьменніку, сцэнарысту, інтэлектуалу, партызану і чалавеку, які ўсё жыццё адстойваў права на праўду.

Яшчэ падлеткам ён апынуўся ў партызанскім атрадзе, а пазней стаў адным з аўтараў сцэнарыя фільма «Ідзі і глядзі» — адной з самых моцных антываенных стужак у гісторыі кіно. Адамовіч пісаў пра Хатынь, казаў праўду пра Чарнобыль і ядзерную пагрозу, спрачаўся з абаронцамі Сталіна і яшчэ да прыходу Лукашэнкі ў вялікую палітыку папярэджваў беларусаў пра небяспеку аўтарытарызму.
У гэтым выпуску — гісторыя жыцця Алеся Адамовіча: чалавека, які бачыў вайну, разумеў цану маўчання і ведаў, што праўда можа быць небяспечнай, але яшчэ небяспечней — адмовіцца ад яе.

▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/Oo1zAmrCRzQ?si=u2kOmHADrA5LkiS3
YouTube Ён расказаў усю праўду пра ХАТЫНЬ! Беларус, які прадбачыў будучыню | АДАМОВІЧ Недапрызнаны геній Беларусі: чаму пра Алеся Адамовіча мы ведаем так мала? Ён стварыў сцэнарый да фільма, якім захапляліся Спілберг, Таранціна і Бойл. Але чаму жыццё самога Адамовіча падобнае да сцэнарыя серыяла Netflix? Як сталася, што яшчэ падлеткам ён…
  • ❤ 11
  • 👍 6
  • 💔 3
  • 🕊 1
Post #2642 376

Forwarded from Новы Час

Рабаванні, штормы, янычары і разбойнікі: як Радзівіл Сіротка дабраўся да Іерусаліма

Падчас свайго паломніцтва Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка не раз апынаўся за крок ад гібелі або поўнай страты маёмасці. Яго абрабавалі ў Італіі, у Дамаску натоўп закідваў паломнікаў камянямі, каля Іерусаліма шлях перагарадзілі ўзброеныя вершнікі, а ў Міжземным моры галеры траплялі ў штормы і пад абстрэл асманскіх фартэцаў.

Расказваем гісторыю аднаго з самых вядомых падарожжаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Чытаць без VPN
  • ❤ 13
  • 👍 6
  • 🙏 1
  • 🕊 1
Post #2639 438
Ад НКВД да ДАІ: беларуская аўтаінспекцыя адсвяткавала 90-годдзе

Беларуская ДАІ "шыкоўна" адзначыла сваё 90-годдзе гістарычным касцюміраваным шоў — з жывой пірамідай энкэвэдэшнікаў і амерыканскімі «Вілісамі».

Як вядома, Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя НКВД была створаная ў СССР 3 ліпеня 1936 года. Ужо сама тагачасная назва паказвае, што яна ўваходзіла ў структуру НКВД. Таму энкэвэдэшнікі на святочнай імпрэзе з’явіліся не выпадкова.

Праблема ў іншым: чаму аўтамабільная інспекцыя незалежнай рэспублікі вядзе сваю гісторыю ад службы, якая належала да сілавога органа, што ў 1930–1940-я гады быў адным з галоўных інструментаў сталінскага тэрору, апорай таталітарнай сістэмы СССР.

Для ДАІ незалежнай Беларусі больш лагічнай датай адліку магло б быць 19 ліпеня 1994 года. У гэты дзень Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 553 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
  • 💩 15
  • 🤡 8
  • 😁 2
  • 🤮 2
  • 🤪 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →