TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2659 369

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🇵🇱 12 ліпеня 1934-га ў Бярозе-Картузскай (сёння горад 🌳 Бяроза Брэсцкай вобласці) адкрыты лагер для палітвязняў у міжваеннай Польшчы.

Непасрэдным повадам для заснавання канцлагера было забойства 15 чэрвеня 1934 году году міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага ўкраінскімі нацыяналістамі.

З 1934 па 1939 гады ў ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі ўлады: палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага, у тым ліку польскія радыкальныя нацыяналісты і камуністы, дзеячы габрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў. У верасні 1939 гады пасля пачатку вайны з Германіяй у лагеры ўтрымліваліся нямецкія ваеннапалонныя, пасля далучэння тэрыторыі да БССР – польскія палонныя.

У лагеры Бяроза-Картузская дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда, выключна па адміністрацыйным рашэнні паліцыі або кіраўніка ваяводства.

Сярод знакамітых «сядзельцаў» лагера былі:
украінскія нацыяналісты – Дмітро Данцоў, Раман Шухевіч, Васіль Бандэра, украінскія камуністы – Мікалай Максімовіч, будучы рэктар Львоўскага ўніверсітэта і паэт – Аляксандр Гаўрылюк, удзельнік антыбальшавіцкага паўстання – Слуцкага збройнага чыну, беларускі грамадскі дзеяч – Арсен Паўлюкевіч, беларускі паэт, краязнаўца, сябра Беларускай рабоча-сялянскай грамады Уладзіслаў Паўлюкоўскі, польскі паэт і камуніст – Лявон Пастэрнак, беларускі праваслаўны і палітычны дзеяч – Вячаслаў Багдановіч, будучы старшыня ўрада Польшчы ў выгнанні, польскі нацыяналіст і манархіст – Станіслаў Мацкевіч, польскі нацыяналіст і будучы вайсковы злачынец – Рамуальд Адам Райс.
  • 😢 10
  • 🤬 5
  • 👍 1
  • 💔 1
  • 😨 1
More from @beliph
  1. Oct 18, 2026Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі → https://smarturl.click/zOowpp 18 (8) кастрычніка 15…
  2. Oct 18, 2026Сайт гісторыка Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены Па адра…
  3. Oct 17, 2026«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку → htt…
  4. Oct 17, 2026💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы паліт…
  5. Oct 17, 2026Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат.…
  6. Oct 17, 2026Павел Церашковіч: «Калі ўздымаецца лямант, маўляў, не дадзім перапісаць гісторыю — яе буду…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →