Павел Церашковіч: «Калі ўздымаецца лямант, маўляў, не дадзім перапісаць гісторыю — яе будуць перапісваць»
На гістарычным факультэце БДУ плануюць адкрыць новую спецыяльнасць — «лічбавая гісторыя». Сярод яе задач улады называюць «абарону гістарычнай памяці» і супрацьдзеянне «фальсіфікацыі гісторыі».
Гісторык, сябра БІПГ Павел Церашковіч у інтэрв'ю «Салідарнасці» станоўча ацэньвае развіццё лічбавых тэхналогій у гістарычнай навуцы, але звяртае ўвагу на ідэалагічны кантроль над выкладаннем гісторыі ў Беларусі.
Паводле гісторыка, афіцыйныя рэкамендацыі Мінадукацыі прадугледжваюць негатыўную ацэнку перыяду Рэчы Паспалітай і пазітыўную — знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі.
Церашковіч таксама адзначае міжнародную ізаляцыю беларускай вышэйшай адукацыі, пагаршэнне пазіцый універсітэтаў у сусветных рэйтынгах і пераарыентацыю супрацоўніцтва на Расію ды іншыя аўтарытарныя краіны.
🔗 Чытаць інтэрв'ю цалкам на «Салідарнасці»
Post #3297
240

- 👍 9
- 💯 2