TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3305 161

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

Сайт гісторыка Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены

Па адрасе marakou.com даступныя ўкладзеныя ім даведнікі, а таксама аўтарская проза Леаніда і паэзія яго роднага дзядзькі Валерыя Маракова, расстралянага ў чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года.

«Гэта стала магчымым дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў і асабіста Івану Бахціну. Асобная падзяка Змітру, сыну Леаніда, з дазволу якога была праведзена гэтая праца, — паведамляе Сяргей Будкін. — Гэта падзея. Вяртаецца цэлы пласт беларускай гістарычнай памяці»

На сайце размешчаны біяграфіі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска-сталінскіх канцлагераў. Гэта больш за 4000 настаўнікаў, 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, больш за 1000 літаратараў і навукоўцаў, многія тысячы іншых дзеячаў культуры, грамадства, прамысловасці Беларусі.
  • 👍 12
  • ❤ 3
More from @beliph
  1. Oct 18, 2026«Ён ня быў расейцам дакладна». У Вільні прэзэнтавалі пераклад мэмуараў Шагала → https://sm…
  2. Oct 18, 2026🖋120 год беларускаму паэту, грамадскаму дзеячу Заходняй Беларусі, вязьню Лукішскай турмы…
  3. Oct 18, 2026Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі → https://smarturl.click/zOowpp 18 (8) кастрычніка 15…
  4. Oct 17, 2026«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку → htt…
  5. Oct 17, 2026💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы паліт…
  6. Oct 17, 2026Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →