TGViewer
Channel Public Channel
🏰 Hrodna 11:27

🏰 Hrodna 11:27

@thehrodna1127

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.

Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Зваротная сувязь: hrodna1127@gmail.com
Subscribers
142
Photos
603
Videos
5
Links
383
Recent Posts 12 shown
Post #645 42
16 кастрычніка (4-га па так званым "старым стылі") 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдановіч, маці будучага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Марыя пабралася шлюбам з Адамам Багдановічам, бацькам паэта, калі ёй было 19 гадоў.

Адам Багдановіч так узгадваў сваю жонку:

«Незвычайная жвавасць успрымання, пачуцця і рухаў была асноўнай, выбітнай рысай яе натуры. Рухомая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой жахлівай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці... Яе карткі (маюцца на ўвазе фотаздымкі) не даюць ніякага паняцця не толькі пра яе духоўнае аблічча, але нават і пра знешняе. Гэта — маска, пазбаўленая жыцця, а яна была ўся зіхоткая, пяючая жыццё, уся рух, радасць, захапленне».


Праз месяц пасля нараджэння дачкі ў Марыі Багдановіч былі выяўлены сухоты. Лячэнне не дапамагло, і 16 кастрычніка 1896 года яна памерла.

Пахавалі Марыю Багдановіч на Гродзенскіх праваслаўных могілках на вуліцы Антонава. Першапачаткова там стаяў дубовы крыж. Пазней на магіле ўсталявалі сучасны помнік — палову гранітнага валуна, з выбітым на ім крыжом Еўфрасінні Полацкай.

Паводле ўспамінаў Адама Багдановіча, Максім знешнімі рысамі (хадой, манерай сябе трымаць, жэстамі) быў больш падобны да бацькі. Аднак па складзе характару — мяккага, жаноцкага, па весялосці нораву, жвавасці, сіле ўяўлення і пластычнасці творчасці — паэт найбольш нагадваў сваю маці.

На фота: злева — помнік з гранітнага валуна на старых праваслаўных могілках, справа — Максім Багдановіч з маці Марыяй

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
Post #644 94
👑 Брат Вітаўта, якога называлі «каралём ліцвінаў»: як Бутаўт апынуўся пры двары імператара

На Каляды 1368 года ў італьянскай Сіене разам з дваром імператара Карла IV знаходзіўся князь з Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ трыма гадамі раней ён спрабаваў захапіць уладу ў Вільні, трапіў у турму і ўцёк да крыжакоў. Гэта быў Бутаўт — сын Кейстута і брат Вітаўта па бацьку.

Разам з праектам «Карона Вітаўта» і гісторыкам Аляксандрам Паршанковым расказваем яго гісторыю.

Змова, турма і ўцёкі

У 1365 годзе, пакуль Альгерд і Кейстут знаходзіліся на Валыні, Бутаўт паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Але віленскі ўраднік Дзірсун даведаўся пра змову, і князь апынуўся за кратамі.

Вызваліцца дапамаглі паплечнікі, сярод якіх быў Сурвіла. Уцекачы знайшлі прытулак у Тэўтонскім ордэне. У Каралеўцы Бутаўт прыняў хрысціянства і атрымаў імя Генрых.

Ужо ў жніўні ён вярнуўся ў ВКЛ з крыжацкім войскам. Але захапіць Вільню не ўдалося.

🇨🇿 Новае жыццё ў Празе

Пасля няўдачы Бутаўт выправіўся да двара Карла IV. Тут існавала і сямейная сувязь: жонка імператара Лізавета Памеранская была ўнучкай Альдоны — сястры Кейстута.

Імя Бутаўта сустракаецца сярод сведкаў у імператарскіх дакументах 1368–1377 гадоў. У некаторых яго нават тытулавалі Rex Lethu[w]orum — «каралём ліцвінаў». Уладаром ВКЛ ён пры гэтым не стаў.

У 1368–1369 гадах князь суправаджаў імператара ў Італіі. Так у яго біяграфіі з’явіліся і Каляды ў Сіене разам з імператарскім дваром.

Што засталося пасля Бутаўта

Князь памёр паміж вясной 1380-га і зімой 1381 года. Магчыма, прычынай стала чума, якая тады ахапіла Прагу. Інвентарная кніга кляштара святога Тамаша — «Кодэкс Тамаша» — захавала згадку пра ахвяраванне Вітаўта за душу брата Генрыха. У запісе гаворыцца, што той пахаваны ў хоры касцёла пад мармуровай плітой. У гэтым пражскім касцёле і сёння ёсць пліта з чырвонага мармуру, якую звязваюць з князем.

У Бутаўта застаўся сын Вайдута, вядомы таксама як Ян. Ён вучыўся ў Парыжы, а ў 1401 годзе стаў рэктарам Кракаўскага ўніверсітэта.

Падрабязней пра гісторыю Бутаўта можна даведацца на сайце «Карона Вітаўта».

Ілюстрацыя: імператар Карл IV са сваёй трэцяй жонкай Ганнай Свідніцкай

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 3
Post #635 96
Гродна 1979 год, ваколіцы аўтавакзала

А вы памятаеце тыя пуцепровады над чыгункай, па якіх мы хадзілі на Скідзельскі рынак і ўласна на вакзал?

Фота з калекцыі Міхаіла Анішчанкі

Больш фота гэтага выдатнага майстра глядзіце ў нашым канале па тэгу #анішчанка

🔥 Калі вам падабаецца наш канал, падтрымайце яго данатам. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 3
Post #634 107
🌃 Рынак, які прачынаўся а трэцяй ночы. Гродна, самы пачатак 90-х

Каля трэцяй гадзіны ночы на Цэнтральным рынку адчынялася брама. На ніжняй пляцоўцы ўзнікалі імправізаваныя прылаўкі: цацкі на батарэйках, вязальныя машыны, пасцельная бялізна, а на ёй - слоікі з чырвонай ікрой. Так адзін са сталых гродзенцаў апісваў начны гандаль канца 1991 года.

🚂 Час працы рынку вызначалі цягнікі. Начнымі і ранішнімі рэйсамі ў Гродна прыязджалі гандляры з Расіі і Украіны. Яны везлі тое, што ўдавалася дастаць дома, - пераважна рэчы з маркай «Made in USSR». Тут іх прадавалі па цэнах, якія ў разы перавышалі крамныя. На атрыманыя грошы ўдзень куплялі польскія тавары. Самыя раннія начныя гандляры прыязджалі на міжнародным цягніку «Масква-Варшава». Пасля ноччу або ранняй раніцай прыбывалі цягнікі Ленінград-Берлін, Масква-Гродна, прычапны вагон Днепрапятроўск-Гродна, і з іх выгружалася яшчэ больш гандляроў.

Некаторыя мясцовыя жыхары таксама прыходзілі па пакупкі сярод ночы - каб удзень перапрадаць іх даражэй. Паводле ўспамінаў, за дзень так можна было зарабіць месячны заробак! Але на рынку здараліся міліцэйскія аблавы, бо савецкія законы аб спекуляцыі ўсё яшчэ дзейнічалі.

Гісторыя адной патэльні паказвае, як хутка тады мяняліся цэны. Напрыканцы снежня 1991-га адзін гродзенец набыў яе ноччу за 120 рублёў. На метале яшчэ была выбітая цана - 5 рублёў. Удзень ён паспрабаваў прадаць патэльню за 250, але замест прыбытку атрымаў ад міліцыі штраф, а тавар у яго забралі.

Ужо ў студзені 1992 года мужчына ўбачыў у гродзенскім універмагу падобную патэльню за… 512 рублёў.

Неўзабаве начны гандаль на Цэнтральным рынку спыніўся. Так скончылася кароткая гісторыя базару, на які хадзілі па пакупкі задоўга да світання.

А вы ці вашыя блізкія памятаеце гэты начны рынак?

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 4
Post #633 89
🌱 Адныя з самых маляўнічых выяваў нашага Гродна зрабіў прыкладна 100 гадоў таму Ян Булгак, якога заслужана называюць «бацькам польскай фатаграфіі» (думаем, дарэчна было б дадаць «а таксама беларускай»).

🎉 На гэтым тыдні адзначаем юбілей - 150 гадоў з дня нараджэння Булгака.

Будучы фотамастак нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года ў маёнтку каля вёскі Асташын у сённяшнім Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Фатаграфаваць пачаў у 1905 годзе, калі жонка атрымала фотаапарат у падарунак. Першым яго настаўнікам у фотасправе быў Баляслаў Дамейка, далёкі сваяк знакамітага Ігната Дамейкі. Захапленне новым хобі неўзабаве ператварылася ў справу жыцця: у 1908 годзе Булгак стварыў фоталабараторыю ў сваёй сядзібе ў Пярэсіцы пад Мінскам і атрымаў узнагароду на фотаконкурсе рэдакцыі «Ілюстраванага жыцця» (штотыднёвы дадатак да «Літоўскага кур’еру»).

Чарговым настаўнікам, які ператварыў Булгака з проста фатографа ў фотамастака, стаў мастак Фердынанд Рушчыц, з якім Булгак пазнаёмўся ў 1910 годзе. Менавіта дзякуючы Рушчыцу Булгак стаў афіцыйным віленскім гарадскім фатографам.

Булгак наведваў наш горад не аднойчы ў 1920-30 гады. Колькі менавіты здымкаў Гродна зрабіў Булгак - невядома, бо вялікая частка яго асабістага архіву - каля 10 тысяч негатываў і здымкаў - згарэла ў ліпені 1944 года падчас бамбардзіроўкі Вільні.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #632 131
✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці

Пергамент са слядамі згібаў, вялікія літары STEPHANUS, шчыльныя радкі лацінскага тэксту. Унізе — подпіс Stephanus Rex: «Стэфан, кароль». Грамата выдадзеная ў Гродне 28 жніўня 1586 года. Дванаццатага снежня таго ж года Баторый памрэ ў нашым горадзе.

На рознакаляровым шнуры вісіць пячатка: чырвоны адбітак у большай васковай аснове. У цэнтры бачная «Пагоня» — узброены вершнік на кані, вакол — кругавы надпіс.

З якой справай звярнуліся да караля? Грыгорый Масальскі, гродзенскі земскі суддзя, прадставіў стары пергаментны прывілей князя Аляксандра Ягелончыка. У ім паведамлялася, што ў 1502 годзе Аляксандр надаў Яну Сапегу частку пушчы ў Камянецкім і Бельскім паветах — за службу і ў кампенсацыю маёмасці, страчанай праз вайну з Масквой. Разам з зямлёй перадаваліся вадаёмы, бортныя ўгоддзі і права палявання, у тым ліку на зуброў.

Масальскі прасіў захаваць тэкст на выпадак страты арыгінала. Баторый загадаў упісаць прывілей у акты канцылярыі ВКЛ і выдаць засведчаную выпіску. Так на адным пергаменце сустрэліся дакументы двух уладароў, падзеленыя васьмюдзесяццю чатырма гадамі.

Навошта гэта рабілася? У тыя часы заканадаўства не было так моцна скадыфікавана як сёння. Асобныя прывілеі губляліся, іншыя фалсіфікаваліся. Звычайнай справай было тое, што наступныя ўладары пацвярджалі ранейшыя рашэнні сваіх папярэднікаў. Так было надзейней.

Ці маглі грамату аформіць у Старым замку? Такі варыянт магчымы: замак быў каралеўскай рэзідэнцыяй, а ў апісанні яго планіроўкі канцылярыя размяшчаецца на першым паверсе.

Цяпер арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 6
Post #631 114
👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму?

На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэфана Баторыя. Фота зроблена ў Гродзенскім гарадскім тэатры імя Ажэшкі 5 снежня 1935 года. Сёння гэта Тэатр лялек.

Спектакль "Кароль Стэфан" паставіў тагачасны дырэктар тэатра і рэжысёр Юзаф Градніцкі (праўда, у віленскай газеце "Słowo" ў нататцы пра прэм'еру спектакля рэжысёра назвалі Градзіцкім). Прэм'ера адбылася 11 лістапада 1935 года. Дэкарацыі выканаў Стэфан Грабчык. На фота бачны аўтограф акцёра Такарскага з надпісам: "Дзякую аўтару за прыгожую ролю".

П'еса прысвечана складаным адносінам Стэфана Баторыя з магнатам Самуэлем Збароўскім, якога ў 1584 годзе абязглавілі фактычна па загадзе караля. Гэта вельмі цікавая гісторыя і ў будучыні мы яшчэ пра яе раскажам.

Аўтар п'есы Казімір Броньчык амаль чвэрць стагоддзя адпрацаваў настаўнікам у адной з польскіх гімназій у Львове. П'есу "Кароль Стэфан" ён напісаў яшчэ ў 20-х. Яна стала дастаткова папулярнай і яе паказвалі ўвесь міжваенны перыяд па ўсёй тагачаснай Польшчы: не толькі ў Гродне, але і ў Львове, Катавіцах і іншых гарадах. Броньчык у той перыяд стараўся разіваць жанр гістарычнай драмы. Акрамя "Караля Стэфана" ён напісаў п'есу таксама пра Тадэвуша Рэйтана - яшчэ адну гістарычную фігуру, звязаную з Беларуссю.

Фота з архіву Асяродка KARTA, перададзенае Тэрэсай Вайцяхоўскай

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 4
  • 😱 2
Post #630 107
⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла

29 верасня 1736 года майстар-сніцар Ян Шміт з Рэшаля разам з шасцю памочнікамі і вучнем пачаў працу над «вялікім алтаром» касцёла Святога Францыска Ксаверыя. Паводле кантракта з рэктарам Гродзенскага езуіцкага калегіума, завяршыць працу планавалі да 31 ліпеня 1737 года.

Частку падрыхтоўкі зрабілі яшчэ ў Рэшалі: адтуль у Гродна павінны былі прывезці загадзя выразаныя фігуры Святога Францыска Ксаверыя і Хрыста Збаўцы. Аднак асноўную частку алтара стваралі ўжо ў Гродне.

У кантракце асобна адзначалася, што архітэктурная канструкцыя алтара не павінна мець сабе падобных. Ён паўкругам заняў паглыбленне апсіды і ўзняўся на вышыню 21 метра амаль да самага скляпення. Паміж калонамі размясцілі дзесяць апосталаў, у цэнтры — Францыска Ксаверыя на пастаменце ў выглядзе вострава, а вышэй — Хрыста, евангелістаў і айцоў Касцёла. Завяршае кампазіцыю глорыя з алегарычнымі выявамі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі.

Уражанне ад гэтай кампазіцыі перадаў прускі падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які ў 1752 годзе пісаў, што здалёк алтар здаецца «лесам скульптур і калон».

Асабліва незвычайным меў быць цыборыум — даразахавальніца. Яго задумвалі ў выглядзе карабля сярод марскіх хваль, з якіх вынырвае рак і падае крыж Францыску Ксаверыю. Так хацелі паказаць адзін з цудаў, звязаных з жыццём святога.

Але гэтую прыгожую і складаную задуму не рэалізавалі. Існуючы цыборыум, таксама зроблены Янам Шмітам, прывезлі з Рэшаля ў 1744 годзе.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 4
Post #629 121
Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Баторыя

27 верасня 1533 года ў трансільванскім горадзе Шымлеў-Сылваніэй (сёння - Румынія), нарадзіўся Іштван Баторы — будучы Стэфан Баторы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

У 2026 годзе адзначаем адначасова 450-ы юбілей каранацыі Стэфана Баторыя і 440-ю гадавіну ад ягонай смерці ў Гродне. Горад займаў важнае месца ў жыцці манарха: Баторы перабудаваў для сваіх патрэб Стары замак, больш за дзесяць разоў падоўгу жыў у Гродне, а 12 снежня 1586 года памёр у спальні гродзенскага замка.

Разам з нашым сябрамі з часопіса "Карона Вітаўта" мы сабралі некалькі менш вядомых фактаў пра караля.


🧊 Аднойчы Баторы праваліўся пад лёд і сам выратаваўся

У лютым 1586 года пад санямі, на якіх ехаў кароль, праламаўся лёд. Паводле апісання, Баторы загадаў прыдворным не спрабаваць яго ратаваць — крыкнуў ім па-лацінску Manete! Ён сам выбіраўся з ледзяной вады: поўз і плыў да берага, ламаючы перад сабой тонкі лёд. Гэта здарылася менш чым за год да яго смерці ў Гродне.

🗣 З падданымі яму часам было прасцей гаварыць па-лацінску

Польскай мовы Баторы не ведаў, беларускай валодаў вельмі слаба. Пры двары ён размаўляў пераважна на лаціне. Роднай вугорскай карыстаўся, у прыватнасці, у размовах з двума блізкімі паплечнікамі апошніх гадоў жыцця — Тэрэнсам і Кіпсі.

📅 Пры Баторыі з кастрычніка «зніклі» дзесяць дзён

Баторы адным з першых еўрапейскіх манархаў прыняў каляндарную рэформу папы Грыгорыя XIII і перавёў Вялікае Княства Літоўскае і Польскую Карону на грыгарыянскі каляндар, якім карыстаемся сёння. У выніку жыхары Гродна разам з жыхарамі Вільні, Менска, Полацка, Магілёва, Берасця, Кракава і Варшавы ўвечары 4 кастрычніка 1582 года леглі спаць, а наступнай раніцай на календары было ўжо 15 кастрычніка.

🎩 Кароль паўплываў нават на моду

Пры Баторыі на землях сучаснай Беларусі сталі моднымі магеркі — галаўныя ўборы вугорскага паходжання. Сам кароль вельмі іх любіў і меў розныя варыянты на розныя выпадкі. Такія шапкі рабілі з тонкага футра, а адметнай дэталлю была скофія — брошка або шпілька, аздобленая каштоўнымі камянямі і пёрамі экзатычных птушак.

💰 У тэстаменце Баторы пакінуў вялікую суму на развіццё Гродна

12 мая 1585 года ў Кракаве кароль склаў тэстамент. Паводле яго, з асабістага скарбу 30 тысяч залатых мусілі пайсці на развіццё Гродна (на сёння гэта сума каля 10 млн еўра!). Пазней Баторы хацеў павялічыць гэты дар і пачаў перапісваць тэстамент, але завяршыць справу не паспеў.

⚔️ Пасля смерці караля ў Гродне засталіся каля 200 венгерскіх жаўнераў

Смерць Баторыя 12 снежня 1586 года стварыла для гарадзенскіх уладаў нечаканую праблему. Каля 200 пешых жаўнераў-венграў, якія служылі пры каралю, засталіся без свайго апекуна і пачалі патрабаваць належны ім заробак. Гродзенцы звярнуліся па дапамогу да віленскага ваяводы і вялікага гетмана Хрыстафора Радзівіла. Канфлікт удалося вырашыць мірна.

Сам Баторы пасля смерці таксама яшчэ доўга заставаўся ў Гродне. Ён памёр 12 снежня 1586 года, але пахаванне ў Кракаве адбылося толькі 23 мая 1588 года. Увесь гэты час яго цела знаходзілася ў Гродне, у сутарэннях касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі.

Больш пра Баторыя чытайце на сайце "Карона Вітаўта":

▫️ Факты пра Стэфана Баторыя. Беларускі ракурс

▫️ Баторы супраць Баторыя. Самую цяжкую вайну наш кароль вёў не на ўсходзе

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 2
Post #628 117
Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года

Новы замак акружаны расійскімі вайскоўцамі. Унутры — дэпутаты сойма, ад якіх патрабуюць пагадзіцца на перадачу часткі Рэчы Паспалітай Прусіі. Свабодна пакінуць будынак яны фактычна не могуць.

23 верасня дэпутаты выбіраюць маўклівы пратэст. Маршалак Станіслаў Бялінскі патрабуе выказацца наконт дамовы. Адказу няма. Пасяджэнне цягнецца амаль усю ноч.

Каля трэцяй гадзіны раніца 24 верасня кракаўскі дэпутат Юзаф Анквіч прапануе лічыць маўчанне згодай. Бялінскі абвяшчае: рашэнне прынята аднагалосна.

Так адмову галасаваць за падзел краіны ператварылі ў яго ўхваленне. Гэтае пасяджэнне 23–24 верасня і ўвайшло ў гісторыю як «нямое».

За рашэннем стаялі тэрыторыі і лёсы людзей. Прусія атрымала землі, на якіх жылі больш за мільён сто тысяч чалавек.

Гродзенскі сойм працягваў працу да лістапада і стаў апошнім у гісторыі Рэчы Паспалітай.

Што на малюнку?

На выяве прадстаўлена брытанская сатырычная гравюра «Танец вакол палякаў» (A Dance round the Poles), створаная мастаком Рычардам Ньютанам у 1794 годзе. У цэнтры выяўлена расійская імператрыца Кацярына II у кароне і футравай накідцы, якую за рукі трымаюць кіраўнікі суседніх дзяржаў. Злева — кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм II, справа — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II. Манархі «танчаць» вакол круглага карагода з маленькіх польскіх салдат або жыхароў, што сімвалізуе цынічны падзел аслабленай Рэчы Паспалітай паміж трыма імперыямі. Назва пабудаваная на гульні слоў: Poles можа азначаць як «палякі», так і «слупы», вакол якіх водзяць карагод у традыцыйных танцах.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 👾 1
Post #627 131
🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк?

Каложскі парк у савецкі перыяд меўся стаць галоўнай зонай адпачынку Гродна — з уласнай магістраллю і тралейбуснай лініяй. Яго нават прапаноўвалі назваць «Космасам» і паказваць там дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы. Але многія задумы засталіся на паперы.

Паводле генплана 1949 года, парк хацелі злучыць бульварам з вуліцай Замкавай. Дзеля гэтага давялося б знесці значную частку гістарычнага цэнтра. Пазней тут планавалі стадыён на тры–пяць тысяч гледачоў, парашутную вышку і павільён-кафэ.

А вось кола агляду і дзіцячая чыгунка сапраўды працавалі. Кола вышынёй з васьміпавярховы дом празвалі «чортавым»: яго кабінкі не зачыняліся і дрыжалі пры пад’ёме.

🎥 У нашым чарговым відэа — шпацыр па Каложскім парку з архіўнымі кадрамі. Пакажам колішнія атракцыёны, раскажам пра стэлу да юбілею горада і недабудаваны ўваход з боку вуліцы Нёманскай.

▶️ Глядзець відэа на YouTube

А вы памятаеце кола агляду ці дзіцячую чыгунку? Падзяліцеся ўспамінамі ў каментарах на YouTube.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 2
Post #626 133
Карціна "Штурм Гродна". Як у савецкай мастацкай прапагандзе ўяўлялі сабе падзеі верасня 1939 года

Савецкі мастак Павел Сокалаў-Скаля, які спецыялізаваўся ў батальных сцэнах і часта маляваў рознага кшталту бітвы і штурмы, недзе ў 1939 або 1940 годзе стварыў карцінку пра штурм Гродна савецкімі жаўнерамі ў верасні 1939 года. Атрымаўся мікс гістарычных звестак і аўтарскіх прыдумак.

Як мастак уяўляў сабе гэтыя падзеі?

Па-першае, панараму горада ён адлюстраваў вельмі падобнай, улічваючы, што ў нас ён ніколі не бываў.

Па-другое, уезд савецкіх танкаў праз Стары мост таксама меў месца.

А вось далей пачалася мастацкая фантазія.

Мост над вуліцай Гарнавых (былы Уланскі мост) намаляваны як чыгуначны, хаця ніколі такім не быў. Бачна старэнькі польскі танк Renault, хаця вядома, што такія машыны з польскага боку ў бітве за горад не ўдзельнічалі. Савецкая кавалерыя зацята рубіцца з польскай - гэты эпізод таксама цалкам выдуманы, бо ніякай кавалерыі там не было.

На што мог абапірацца аўтар, што прыцягнуў да карціны чыгуначныя матывы? Магчыма, на даволі жорсткі бой на чыгуначным пераходзе ў раёне выезду на Палестыну (сённяшнія вуліцы Суворава і Пучкова).

22 верасня 1939 года Чырвоная армія заняла Гродна. Пачаўся час "за першымі Саветамі".

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 😱 2
  • 🎉 1
Older posts →

About this channel

How can I read @thehrodna1127 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for 🏰 Hrodna 11:27: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does 🏰 Hrodna 11:27 have?
🏰 Hrodna 11:27 (@thehrodna1127) has 142 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does 🏰 Hrodna 11:27 know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →