Сёння дзень нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл, беларускай княгіні, адной з тых праніклівых , што неслі на сваіх плячах нашае адраджэнне. ❤️
Яна нарадзілася ў Варшаве ў 1861 годзе ў сям'і графа Яна Завішы. Ваколіцы Узды і берагі Свіслачы зрабілі Беларусь выбарам і справай яе жыцця.
У 1912 годзе, калі гэта толькі пачыналася быць трэндам, зрабіла публічную дэкларацыю - лічу сябе беларускай ліцвінскага паходжання. А пасля таго як Княгіня перавяла дакументацыю сваіх маёнткаў на беларускую мову, ёй больш не задавалі глупых пытанняў.
🚩Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і «Нашу Ніву», прабеларускія НДА.
🚩 Адчыніла 7 беларускіх школ і вучэльню ва Уздзе.
🚩 Не магла пагадзіцца з тым, што тармозіцца выданне "Вянка" Максіма Багдановіча і дала грошы на кнігу, пасля якой Максіма назавуць геніем.
🚩Яна не сумнявалася - вітала абвяшчэнне БНР і з гонарам лічыла сябе грамадзянкай беларускай дзяржавы.
Чаму беларусы такія? #KaronaVitauta
Post #2638
327


















