TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2619 291

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Паміж этнаграфіяй і прапагандай: як немцы паказвалі Беларусь у Першую сусветную

Сяргей Грунтоў піша ў зборніку «Беларускі фальклор» (2026 г.): большасць выяваў на паштоўках і ў нямецкіх газетах на беларускіх землях у Першую сусветную вайну былі прысвечаны культуры беларусаў і яўрэяў – мястэчкам, вёскам, капліцам і могілкам, партрэтным выявам. Яўрэйская культура ўспрымалася як гарадская і больш цывілізаваная – мова была больш зразумелая, у нямецкай арміі служыла нямала яўрэяў.

На вясковую беларускую культуру глядзелі з каланіяльнай перспектывы, як на менш развітую. Часта здымалі самыя бедныя хаты. Многія выявы, асабліва маляваныя, маглі мець карыкатурны характар. Подпісы да іх не пакідаюць сумневу: выявы павінны былі выклікаць смех – і ў вайскоўцаў, і ў тых, хто атрымліваў іх у куды больш «цывілізаваных» нямецкіх вёсках і гарадах.

Разам з тым ўжо ў перыяд акупацыі 1915 - 1918 выйшаў шэраг нарысаў з спробай разумення беларускай культуры, а пасля вайны – шэраг навуковых публікацый. На здымку — ваколіцы Пінска
  • 👍 4
  • 👀 2
  • 🤬 1
More from @beliph
  1. Oct 18, 2026🖋120 год беларускаму паэту, грамадскаму дзеячу Заходняй Беларусі, вязьню Лукішскай турмы…
  2. Oct 18, 2026Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі → https://smarturl.click/zOowpp 18 (8) кастрычніка 15…
  3. Oct 18, 2026Сайт гісторыка Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены Па адра…
  4. Oct 17, 2026«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку → htt…
  5. Oct 17, 2026💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы паліт…
  6. Oct 17, 2026Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →