Ад НКВД да ДАІ: беларуская аўтаінспекцыя адсвяткавала 90-годдзе
Беларуская ДАІ "шыкоўна" адзначыла сваё 90-годдзе гістарычным касцюміраваным шоў — з жывой пірамідай энкэвэдэшнікаў і амерыканскімі «Вілісамі».
Як вядома, Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя НКВД была створаная ў СССР 3 ліпеня 1936 года. Ужо сама тагачасная назва паказвае, што яна ўваходзіла ў структуру НКВД. Таму энкэвэдэшнікі на святочнай імпрэзе з’явіліся не выпадкова.
Праблема ў іншым: чаму аўтамабільная інспекцыя незалежнай рэспублікі вядзе сваю гісторыю ад службы, якая належала да сілавога органа, што ў 1930–1940-я гады быў адным з галоўных інструментаў сталінскага тэрору, апорай таталітарнай сістэмы СССР.
Для ДАІ незалежнай Беларусі больш лагічнай датай адліку магло б быць 19 ліпеня 1994 года. У гэты дзень Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 553 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
Post #2639
438



- 💩 15
- 🤡 8
- 😁 2
- 🤮 2
- 🤪 1