TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3230 187
У Швейцарыі адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку

17 кастрычніка а 13:00 у Stadtpark у Золатурне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку. Цырымонія пройдзе па-беларуску, пасля яе ўдзельнікі наведаюць размешчаны побач Музей Касцюшкі.

Помнік быў усталяваны ў 2017 г. да 200-годдзя смерці Касцюшкі з ініцыятывы Алеся Сапегі, заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі.

Сёлета ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, абнавілі помнік: з’явіліся падмурак з беларускага валуна, новая мемарыяльная шыльда і брукаванка вакол яго. Камень апрацавалі, а шыльду вырабілі ў Мінску, пасля чаго матэрыялы даставілі ў Швейцарыю. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.

Менавіта ў Золатурне Касцюшка правёў апошнія гады жыцця і памёр 15 кастрычніка 1817 г.
  • ❤ 11
  • 👍 8
  • 🔥 5
More from @beliph
  1. Oct 6, 2026Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лі…
  2. Oct 6, 2026✝️На «Навагрудскую Галгофу» прайшоў хрэсны ход — тут пасля анексіі Заходняй Беларусі СССР…
  3. Oct 6, 2026📷 У Вільні адкрываецца выстава да 150-годдзя Яна Булгака 7 кастрычніка ў Signatarų namai…
  4. Oct 6, 2026Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы? Матэрыялаў, што дакументавал…
  5. Oct 6, 2026🌱 150 год ураджэнцу Гродзеншчыны, фотамастаку і краязнаўцу, вядомаму як «бацька польскай…
  6. Oct 5, 2026📎 165 год з дня нараджэння князя, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі, мі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →