📷 У Вільні адкрываецца выстава да 150-годдзя Яна Булгака
7 кастрычніка ў Signatarų namai адкрыецца выстава, прысвечаная аднаму з найвядомейшых фатографаў Вільні — Яну Булгаку.
На працягу больш як 30 гадоў, у 1912–1944 гадах, ён стварыў велізарны архіў здымкаў горада, які сёння мае не толькі мастацкую, але і гістарычную каштоўнасць. Булгак быў адным з найбольш значных прадстаўнікоў піктарыялізму — кірунку, што імкнуўся наблізіць фатаграфію да жывапісу. Таму яго панарамы, вуліцы і архітэктурныя ансамблі Вільні — гэта не проста дакументальныя кадры, а мастацкія апавяданні пра горад.
У экспазіцыі таксама можна будзе пабачыць здымкі 1944 года. Пасля баёў за Вільню Булгак разам з сынам Янушам фіксаваў разбураныя кварталы. Так на выставе сустракаюцца два абліччы аднаго горада — Вільня, поўная прыгажосці, і Вільня, пазначаная вайной і стратамі.
📆 Адкрыццё: 7 кастрычніка, 17:30
📍 Signatarų namai, Pilies g. 26
🗓 Да 6 студзеня
🎟 Уваход вольны
Post #3224
218

- ❤ 15
- 👍 1