TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3220 100

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🌱 150 год ураджэнцу Гродзеншчыны, фотамастаку і краязнаўцу, вядомаму як «бацька польскай фатаграфіі»

🪻 6 кастрычніка 1876 года ў маёнтку каля вёскі Асташын (сёння Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся адзін з першых беларускіх фатографаў, гісторыкаў фатаграфіі і даследчык этнаграфіі — Ян Булгак.

Вучыўся ў класічнай гімназіі ў Вільні. Да 1912 года жыў у вёсцы Пярэсека Мінскага павета, дзе атрымаў у спадчыну маёнтак.

💍 У 1901 годзе ажаніўся са стрыечнай сястрой Ганнай Хаціскай. Пасля смерці бацькі прадаў маёнтак і набыў у Радзівілаў фальварак у Беліцы каля Мінска.

🌱 Фатаграфаваць пачаў у 1905 годзе, калі жонка атрымала фотаапарат у падарунак. Першыя здымкі рабіў пад кіраўніцтвам Баляслава Дамейкі. У 1908 годзе стварыў фоталабараторыю і атрымаў узнагароду на фотаконкурсе.

💅 У 1910 годзе пазнаёміўся з мастаком Фердынандам Рушчыцам, які дапамог яму стаць прафесіяналам. Пазней Булгак прайшоў стажыроўку ў Германіі.

🏛 З 1912 года працаваў у Вільні, дзе зняў больш за 800 фатаграфій архітэктурных помнікаў і этнаграфічных сюжэтаў, у тым ліку выявы «Беларус з-пад Клецка» і «Бабулька-беларуска з маёнтка Пярэсека».

📖 У 1915 годзе выдаў альбом «Літва ў здымках Яна Булгака», дзе былі прадстаўлены фотаздымкі Гродна, Навагрудка, Міра, Нясвіжа і іншых мясцін.

🌱Булгак таксама вывучаў беларускі фальклор і гісторыю мастацтва, а яго архіўныя фотаздымкі захоўваюцца ў Вільні, Варшаве і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

🌱Памёр 4 лютага 1950 года.
  • ❤ 4
  • 🥰 4
  • 🔥 3
More from @beliph
  1. Oct 6, 2026Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы? Матэрыялаў, што дакументавал…
  2. Oct 5, 2026📎 165 год з дня нараджэння князя, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі, мі…
  3. Oct 5, 2026Сёньня ў Чэхіі адзначаюць 90-годзьдзе Вацлава Гавэла (1936-2011), драматурга, дысыдэнта, а…
  4. Oct 5, 2026Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццё…
  5. Oct 5, 2026Ужо сёння Мікола Волкаў раскажа пра «Украіну» ў Вялікім Княстве Літоўскім У межах рубрыкі…
  6. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →