TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3219 131

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

📎 165 год з дня нараджэння князя, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі, міжваеннай Польшчы, БНР і ўраджэнца Брэстчыны.

5 кастрычніка 1861 года ў 🏹 Пінску (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся Геранім Друцкі-Любецкі.

Паходзіў з княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Атрымаў выдатную адукацыю: скончыў Рыжскую гімназію з залатым медалём (1880) і юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1885). Служыў у гвардыі, валодаў вялікімі маёнткамі пад Мінскам і ў Пінскім павеце.

З 1890-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у гаспадарчым жыцці Міншчыны: быў старшынёй праўлення Мінскага камерцыйнага банка, членам Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшынёй Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Выступаў за ўдзел сялян у эканамічных ініцыятывах і асветніцтве.

У 1906 годзе абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні. У сваёй першай прамове ў Думе падкрэсліў:
«Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы… Божая зямля павінна належаць Божаму простаму народу».

Быў вядомы як абаронца ідэі прыватнай уласнасці і сацыяльнага партнёрства паміж землеўласнікамі і сялянамі.

У 1907–1908 гг. узначальваў Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску, у 1909–1910 гг. — дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. Займаў актыўную пазіцыю ў краёвым руху, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў беларускай і польскай шляхты.

Падчас падзей 1917 года падтрымліваў ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, далучыўся да працы Беларускага нацыянальнага камітэта, а ў 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР.

Быў таксама драматургам і аўтарам шэрагу п’ес патрыятычнага зместу, у тым ліку «Так паміралі літоўцы», «Erizzo», «Bolesław Śmiały», «Walgierz Wdały» і «Szatan».

Памёр 31 снежня 1919 года ў Варшаве ад іспанскага грыпу. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.

Фотапартрэт расфарбаваны з дапамогай ШІ.
  • ❤ 6
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 5, 2026Сёньня ў Чэхіі адзначаюць 90-годзьдзе Вацлава Гавэла (1936-2011), драматурга, дысыдэнта, а…
  2. Oct 5, 2026Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццё…
  3. Oct 5, 2026Ужо сёння Мікола Волкаў раскажа пра «Украіну» ў Вялікім Княстве Літоўскім У межах рубрыкі…
  4. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
  5. Oct 4, 2026🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі Я…
  6. Oct 4, 2026🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помні…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →