🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі
Як піша «Спадчына», у гістарычным цэнтры Віцебска плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка. Участак каля Дабравешчанскай царквы ўжо выведзены з зялёнай рэкрэацыйнай зоны і прызначаны пад «грамадскую спецыялізаваную забудову».
Браму і фрагменты муроў хочуць узвесці на гістарычных падмурках, выкарыстоўваючы валуны і цэглу. Аднак будучы аб'ект прапануюць не музеефікаваць, а перадаць прыватнаму інвестару пад кафэ ці рэстаран. Дзеля павелічэння карыснай плошчы дапускаюцца і падземныя памяшканні — непасрэдна ў археалагічнай зоне.
У якасці папярэдняга досведу працы з фартыфікацыйнай спадчынай называюць віцебскі Духаўскі круглік, хаця гэты прыклад даволі сумнеўны: замест аднаўлення гістарычнай пабудовы там з'явіўся сучасны павільён над аўтэнтычнымі падмуркамі. Ёсць рызыка, што і Заручаўская брама стане падобным псеўдагістарычным навабудам з гістарычнай назвай.
Post #3211
266

- 👍 5
- ❤ 2
- 🤬 1