TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3210 74

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помнікі

🤩105 год таму, у 1921 годзе, на плошчы Тызенгаўза адкрыўся помнік Свабоды — стэла ў гонар гродзенцаў, якія загінулі падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Помнік прастаяў да 1939-га, калі з прыходам савецкай улады яго зруйнавалі.

🤩Роўна праз 66 гадоў, 4 кастрычніка 1987 года, ужо на суседняй плошчы Леніна з’явілася бронзавая скульптура Уладзіміра Леніна вышынёй пяць метраў. Яе прымеркавалі да 70-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аўтарам стаў савецкі скульптар Заір Азгур.

Telegram-канал @hrodna1127 адзначае, што папярэдні «Ленін» стаяў на ўваходзе ў Парк Жылібера — спіной да вечнага агню і з рукой, узнятай у бок вуліцы Горкага. У Гродне жартуюць, што «Ільіч» паказваў на «сытыя Балтыйскія краіны, дзе ёсць кілбаса і сыр».
  • 👍 1
  • 😁 1
More from @beliph
  1. Oct 4, 2026Post #3209
  2. Oct 4, 2026Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі…
  3. Oct 3, 2026Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша» Макет стварылі на базе пас…
  4. Oct 3, 2026«Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем» Кіраўнік Рады беларуска…
  5. Oct 3, 2026Працяг 👆 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 жніўня 1941 г. АССР Немцаў Паволж…
  6. Oct 3, 2026Учора ў Інстытуце гісторыі НАН прайшла Міжнародная навукова-адукацыйная канферэнцыя на тэм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →