TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3204 210
Працяг 👆

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 жніўня 1941 г. АССР Немцаў Паволжа была ліквідаваная, а яе нямецкае насельніцтва падвергнутае татальнай дэпартацыі. Людзей прымусова вывезлі ў Сібір, Казахстан і Сярэднюю Азію.

У верасні 1941 г. з АССР Немцаў Паволжа, Саратаўскай і Сталінградскай абласцей выселілі каля 439 тыс. немцаў. Усяго ў 1941–1942 гг. дэпартацыя ахапіла каля 850–950 тыс. савецкіх немцаў.

Дакладная колькасць ахвяр невядомая: звесткі за найбольш смяротныя 1941–1944 гг. няпоўныя. Паводле даследчых ацэнак, з дэпартацыяй, спецпасяленнямі і прымусовай працай могуць быць звязаныя каля 200–250 тыс. звышнарматыўных смерцяў.

Цікава, а ў Інстытуце гісторыі не бачаць у гэтым прыкмет генацыду ці этнацыду, здзейсненага савецкімі ўладамі супраць уласных грамадзян? Мо варта правесці канферэнцыю і на гэтую тэму — тым больш сёлета 85 гадоў з тых трагічных падзей?

І немцы былі не адзінымі: татальнай дэпартацыі ў СССР падвергліся таксама чачэнцы, інгушы, крымскія татары ды іншыя народы.
  • 👍 8
  • 🤬 3
  • 😢 2
  • 💯 1
More from @beliph
  1. Oct 3, 2026Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша» Макет стварылі на базе пас…
  2. Oct 3, 2026«Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем» Кіраўнік Рады беларуска…
  3. Oct 3, 2026Учора ў Інстытуце гісторыі НАН прайшла Міжнародная навукова-адукацыйная канферэнцыя на тэм…
  4. Oct 3, 2026✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў дака…
  5. Oct 3, 2026Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прад…
  6. Oct 3, 2026«Усё гэта выглядае вельмі цынічна», — Бяляцкі пра будаўніцтва Акадэміі КДБ на месцы каталі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →