TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3198 177

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

«Усё гэта выглядае вельмі цынічна», — Бяляцкі пра будаўніцтва Акадэміі КДБ на месцы каталіцкіх могілак у Менску → https://smarturl.click/zOoXpw

Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў пабудову Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ на месцы гістарычных могілак, побач з касьцёлам Сьвятога Роха ў цэнтры Менску.

У 1990-я гады ён быў сябрам камісіі культуры Менскага гарадзкога савету і, як успамінае, знаёміўся з плянамі пераўтварэньня гэтай тэрыторыі. Тады ўчастак былых могілак каля касьцёлу не плянавалі забудоўваць.

«Усе разумелі, што хоць гэта і цэнтар гораду, для забудоўцаў, для камэрсантаў ці для гарадзкіх і дзяржаўных структураў гэта быў ласы кавалак зямлі, але тым ня менш яна па змоўчаньні заставалася за касьцёлам», — кажа Алесь Бяляцкі.
  • 🤬 3
  • 👍 2
  • 🤯 2
  • 🤣 1
More from @beliph
  1. Oct 3, 2026Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша» Макет стварылі на базе пас…
  2. Oct 3, 2026«Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем» Кіраўнік Рады беларуска…
  3. Oct 3, 2026Працяг 👆 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 жніўня 1941 г. АССР Немцаў Паволж…
  4. Oct 3, 2026Учора ў Інстытуце гісторыі НАН прайшла Міжнародная навукова-адукацыйная канферэнцыя на тэм…
  5. Oct 3, 2026✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў дака…
  6. Oct 3, 2026Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прад…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →