TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3225 193

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

✝️На «Навагрудскую Галгофу» прайшоў хрэсны ход — тут пасля анексіі Заходняй Беларусі СССР закатавалі праваслаўнага святара

3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне прайшоў штогадовы хрэсны ход на «Навагрудскую Галгофу» — месца гібелі протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, піша ў сваім Telegram-канале @christianvision.

Перад шэсцем у храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ваўковічах адбылася саборная літургія, якую ўзначаліў благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі святары Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, пілігрымы, мясцовыя жыхары і навучэнцы кадэцкіх класаў школы № 7 Навагрудка.

Мікалай Нядзвецкі служыў у Ваўковічах з 1921 года. У 1930-я гады многія святары з'язджалі ў Польшчу, аднак ён, нягледзячы на ўгаворванні, застаўся на сваім прыходзе разам з жонкай і дачкой.

Пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе святара схапілі мясцовыя ўдзельнікі падпольнай партыйнай ячэйкі. Паводле царкоўнага апісання яго гібелі, Нядзвецкага вялі праз навакольныя вёскі, збівалі і здзекаваліся з яго. На хутары Касьянава цяжка параненага святара на два дні зачынілі ў падвале. Мясцовыя жыхары не наважваліся яму дапамагчы праз страх.

На трэці дзень Мікалая Нядзвецкага вывелі на лясістую гару, дзе забілі.

Паводле апісанняў, перад смерцю святара жорстка катавалі: яму нанеслі шматлікія калецтвы, прывязвалі да каня і цягнулі па зямлі.

Царкоўная традыцыя захавала сведчанне, што нават падчас катаванняў Нядзвецкі працягваў маліцца за сваіх катаў. За гэта яму адрэзалі язык, пасля чаго звязанага святара некалькі разоў скідалі ў выкапаную магілу, пакуль ён не памёр.

Цяпер месца яго гібелі вядомае як «Навагрудская Галгофа», а хрэсны ход сюды праводзяць штогод.


Пры гэтым узнікае пытанне, як ушанаванне памяці святара, закатаванага неўзабаве пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, суадносіцца з дзяржаўным Днём народнага адзінства, які ў Беларусі пачалі адзначаць у 2021 годзе ў памяць пра падзеі верасня 1939-га?

Фота: sobor__novogrudok у Instagram
  • ❤ 6
  • 👍 6
  • 🤔 2
  • 😢 1
  • 🥱 1
More from @beliph
  1. Oct 6, 2026🧐 Марыс Гіндус — той, чыімі вачыма бачылі Беларусь і СССР амерыканцы У некралогу ў New Yo…
  2. Oct 6, 2026Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лі…
  3. Oct 6, 2026У Швейцарыі адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку 17 кастрычніка а 13:00 у Stadtpark…
  4. Oct 6, 2026📷 У Вільні адкрываецца выстава да 150-годдзя Яна Булгака 7 кастрычніка ў Signatarų namai…
  5. Oct 6, 2026Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы? Матэрыялаў, што дакументавал…
  6. Oct 6, 2026🌱 150 год ураджэнцу Гродзеншчыны, фотамастаку і краязнаўцу, вядомаму як «бацька польскай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →