TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3231 137

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе

Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і кошты алкаголю, прададзенага ў часе Ганненскага кірмаша ў Зэльве з кафенгаўза (кавярні) і з лядоўні 28 жніўня 1778 г. З салодкіх гарэлак найбольш каштавала ратафія (настойка на рознай садавіне) – 32 злотыя за гарнец (у пасце не ўказваецца яго памер, але згодна «Вікіпедыі» у ВКЛ малы (шынковы) гарнец быў роўны 2,8 літра). Прадавалі і простыя гарэлкі: анісавую – 4 зл.; ачышчаную – 2 зл. 20 гр.

Французскае віно прадавалі з дубовых бочак-фудраў – 5 зл. 2 гр. за гарнец. Віно ў бутэльках: найбольш каштавалі шампанскае (8 зл. за бутэльку) і бургундскае (7 зл.). Палыновае віно (відаць, вермут) – 1 зл. 15 гр. Піва: ангельскае – 3 зл. за бутэльку; дубальтовае – 7,5 гр. (0,25 зл.) за бутэльку.

Лісейчыкаў дадаў, што, напрыклад, палыновага віна на кірмашы прадалі ўсяго 2 бутэлькі. Паводле колькасці выпітага на першых месцах аказаліся французскае віно з бочкі і звычайная ачышчаная гарэлка.
  • 👍 10
  • ✍ 1
  • 🔥 1
  • 🤡 1
More from @beliph
  1. Oct 6, 2026🧐 Марыс Гіндус — той, чыімі вачыма бачылі Беларусь і СССР амерыканцы У некралогу ў New Yo…
  2. Oct 6, 2026У Швейцарыі адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку 17 кастрычніка а 13:00 у Stadtpark…
  3. Oct 6, 2026✝️На «Навагрудскую Галгофу» прайшоў хрэсны ход — тут пасля анексіі Заходняй Беларусі СССР…
  4. Oct 6, 2026📷 У Вільні адкрываецца выстава да 150-годдзя Яна Булгака 7 кастрычніка ў Signatarų namai…
  5. Oct 6, 2026Як склаўся лёс беларускіх архіваў у амерыканскім Саўт-Рыверы? Матэрыялаў, што дакументавал…
  6. Oct 6, 2026🌱 150 год ураджэнцу Гродзеншчыны, фотамастаку і краязнаўцу, вядомаму як «бацька польскай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →