У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную сумесна з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі
На выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі.
У 2023 годзе на раскопках замка, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, былі знойдзены падмуркі, а ў 2025 годзе раскапаны перыметр Трэцяй вежы. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае две вежы. На выставе паказалі складанапрафіляваную цэглу нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Таксама тут дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка і інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV стагоддзя – кельмы крэўскіх майстроў.
Чытаць на сайце або без VPN.
Post #2768
368
