TGViewer
Институт истории НАН Беларуси Институт истории НАН Беларуси @iinanb · 1.07K subscribers
Post #4379 1.01K
У Смаргонскім музеі адкрылася выстава “Археалагічныя адкрыцці Крэва”

У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі дэманструецца выстава “Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка”, падрыхтваная сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Як адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч, на выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва. Экспанаты прадстаўлены ў трох групах.

На выставе дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка, у тым ліку складанапрафіляваная цэгла нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Тут таксама прадстаўлены інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV ст. – кельмы крэўскіх майстроў.
 
Багаты набор артэфактаў з Крэўскага гарадзішча рэпрэзентуе рамёствы і элітарную культуру жыхароў гэтага паселішча раннеўрбаністычнага тыпу ХІІІ – пачатку XIV стст. Прыцягвае ўвагу фрагмент прасліца, вырабленай з оўручскага шыферу – на ім можна разглядзець наяўнасць паўсцёртага надпісу. Упершыню ў музейнай прасторы выстаўлена накладка з Ліможскімі эмалямі пачатку ХІІІ ст. Такая знаходка – вельмі рэдкая ва ўсёй Усходняй Еўропе.
 
У 2024—2025 гг. у Крэва была знойдзена ганчарная майстэрня XVII cт. Вырабы і нарыхтоўцы майстры прадстаўлены на выставе. Увагу прыцягваюць традыцыйныя крэўскія свісцёлкі, вядомыя пад назваю “кукуці”. Археолагі знайшлі вырабы сярэдзіны XVII cт., але падобныя былі свісцёлкі-кукуці вядомыя ў Крэва і ў ХХ ст. Свісцёлкі вырабляліся як у выглядзе птушачак, так і вершнікаў на конях.
 
Упершыню на выставе прадстаўлены таксама арабскія дзірхамы Х ст. знойдзеныя ў ваколіцах Крэва. Гэтую калекцыю манет можна лічыць трэцім Ракавецкім скарбам.
 
Выстава ў Смаргонскім музеі будзе адчынена да канца жніўня 2026 г.
  • 👏 13
  • 🔥 4
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @iinanb
  1. Oct 13, 202613 октября 2026 года в Институте истории НАН Беларуси прошло заседание секции №2 «Археолог…
  2. Oct 13, 2026✍ Пишем историю вместе! Институт истории НАН Беларуси выступил соорганизатором Международн…
  3. Oct 13, 2026⚡️⚡️Поздравление Председателя Президиума НАН Беларуси с 9️⃣8️⃣-летием Национальной академи…
  4. Oct 13, 2026Историческая память как основа национальной безопасности На факультете истории и межкульту…
  5. Oct 11, 2026📣 Первый поздравил работников культуры с профессиональным праздником «Паважаныя сябры! Са…
  6. Oct 10, 2026Пишем историю и сохраняем историческую память вместе! Молодые ученые Института истории НАН…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →