ZUBR.in запрашае беларусаў-рэзідэнтаў Літвы далучыцца да 4-га сезона «Будуй сваё»!🔺 «Будуй сваё» — гэта праект лічбавага самакіравання ад SVAE, у якім мы, беларусы і беларускі, самі збіраем і аб’ядноўваем рэсурсы і накіроўваем іх туды, дзе яны сапраўды патрэбныя нам самім. Гэта самастойнае фарміраванне бюджэту, без донарскіх грошай і без арганізацый, якія вырашаюць за нас.
💫 Усё ад пачатку да канца робім і абіраем мы самі як супольнасць. Механіка простая: мы пералічваем частку падаткаў ці ўнёскі, прапануем і абмяркоўваем ідэі, а пасля разам абіраем праекты, на рэалізацыю якіх ідуць сабраныя сродкі.
🔺 За тры папярэднія сезоны ўдзельнікі
сабралі больш за €170 000 і падтрымалі 8 праектаў, і 5 з іх ужо рэалізаваныя.
💫 Адзін з адметных вынікаў ў Літве — бібліятэка
«Чытальня» ў Вільні: жывая беларуская прастора кніг, сустрэч і адукацыйных падзей, пераможца самага першага сезону 2023 у літоўскай супольнасці. Таксама ў Літве працуе
майстэрня з прафесійным абсталяваннем для творцаў.
💫 З падтрымкай супольнасці ў Польшчы запрацаваў
партал для вывучэння гісторыі Беларусі праз інтэрактыўныя тэхналогіі
(вольны ад прапаганты, таму асабліва актуальны для людзей унутры краіны) і
летнік для беларускіх дзетак на Падляшшы, а дзякуючы ўдзелу беларусы ўсяго свету створаная серыя
адукацыйных відэа па біялогіі на роднай мове.💫 Сёлета грошы, сабраныя за 2025 год, пойдуць на новыя праекты-пераможцы: культурнай платформе
«Арт-куратар», фестывалю
«Тутака» і на
працяг адукацыйных відэа па біялогіі. 🔺 Удзельнічаць можна праз фінансаванне, праз ідэі і праз рашэнні. Можна пералічыць
% падаткаў на дабрачыннасць ці зрабіць
разавы ўнёсак, прапанаваць
уласную ідэю праекта ці падтрымаць ужо
прапанаваныя і, вядома,
галасаваць і абіраць праекты для фінансавання.
💫 Чаму гэта варта рабіць? Таму што так мы
захоўваем і будуем сваё, беларускае, нават
у эміграцыі, атрымліваем
рэальны досвед самакіравання, ствараючы
падмурак для будучай Беларусі, і
ўмацоўваем сваю супольнасць і партнёрствы.
✍🏻
У Літве да 1 траўня 2026 можна падаць заяву на пералічэнне 1,2% сваіх падаткаў на партнёра праекта VšĮ ZUBR.in (код
306160406). Да 15 чэрвеня 2026 далучыцца можна таксама праз разавы ўнёсак ад €50. (
Інструкцыя)
Будуйма сваё разам ❤️
Зваротная сувязь:
@zubr_info_bot ці наўпрост у асабістыя да каналу