TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #3172 2.06K
Каардынацыйная рада прапаноўвае падвесці вынікі гадавой працы Аб'яднанага пераходнага кабінету. Адкрытыя слуханні адбудуцца да 1 жніўня 2023.

Сёння нарада фракцый КР даслала ў АПК афіцыйны зварот з прапановай правесці слуханні справаздач асобных прадстаўнікоў Кабінету, а таксама выніковую справаздачу па працы Кабінету за год. У звароце нагадваецца, што нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская публічна заяўляла, што такія справаздачы будуць рабіцца рэгулярна і функцыю іх прыняцця павінна ўзяць на сябе рэарганізаваная Каардынацыйная рада.

– У жніўні 2023 года з моманту фармавання Абʼяднанага пераходнага кабінету
пройдзе год,–
пазначана ў звароце. –  Пры яго фармаванні нацыянальным лідарам Беларусі Святланай Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікамі АПК былі зробленыя публічныя заявы адносна неабходнасці ўсталявання новай структуры адносінаў паміж АПК і рэфармаванай Каардынацыйнай радай. За Каардынацыйнай радай замацоўваліся прадстаўнічыя функцыі, функцыі нагляду за працай Кабінета, ухвалення складу і кандыдатураў прадстаўнікоў Абʼяднанага пераходнага кабінета, а таксама прыняцця яго справаздач, – абгрунтавалі нагоду звароту дэлегаты КР.

Па выніках слуханняў будуць узгоднены кандыдатуры членаў АПК. Слуханні справаздач асобных прадстаўнікоў Кабінету КР прапануе зрабіць не пазней чым праз месяц пасля атрымання сённяшняга звароту. Прадстаўленне агульнай справаздачы па выніках году дэлегаты КР лічаць лагічным правесці ў жніўні, з нагоды гадавіны стварэння Аб’яднанага пераходнага кабінету. Гэтыя слуханні павінны быць адкрытымі — з магчымасцю ўсіх зацікаўленых сачыць за іх зместам. 

Зварот КР цалкам можна пачытаць – па спасылцы.
  • 🔥 26
  • 🤡 6
  • 👏 4
  • ❤ 3
  • 👍 1
More from @rada_vision
  1. Sep 29, 2026Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у…
  2. Sep 29, 2026Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Ка…
  3. Sep 29, 2026Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29…
  4. Sep 28, 2026Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычн…
  5. Sep 28, 2026Мария Колесникова в Страсбурге: «Беларусь — часть Европы, и её нельзя изолировать» Сегодня…
  6. Sep 25, 2026Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследава…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →