ZUBR. ВЫНІКІ 2023
Сябры, падсумуем галоўнае з таго, што зрабілі — і для вашага ведама, і для сябе.
Сёлета наша каманда
🔺 падтрымлівала ў працоўным стане платформы zubr.in i zubr.cc і працягвала збор і сістэматызацыю дадзеных, далучыла да звестак пра суддзяў звесткі пра пракурораў-паслугачоў рэжыму;
🔺 разам з "Белымі халатамі" і іншымі партнёрамі запусціла новы накірунак грамадзянскага кантролю сістэмы аховы здароўя у Беларусі, падрабязнасці ТУТ;
🔺 супольна з шэрагам арганізацый і экспертаў працавала над стварэннем нацыянальна-вызваленчага руху на мэту палітычных зменаў ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі;
🔺 узяла ўдзел ў дзейнасці Каардынацыйнай рады праз свайго прадстаўніка, спікера фракцыі "Грамадзянская салідарнасць" і асвятляла найбольш істотныя моманты, ажыццяўляла грамадзянскі кантроль праз удзел у падрыхтоўцы слуханняў справаздачы чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, атрымала такім чынам досвед удзелу ў палітычнай практыцы беларускіх дэмакратычных сіл і назірання за ёй — дэбатах і дыскусіях КР, працэдуры выбараў у КР трэцяга складу, арганізацыйных працэсах, у лістападзе правяла кансультацыі з экспертамі ў галіне выбараў;
🔺стварыла серыю ідэялагічных тэкстаў-артыкулаў пра грамадзянскую нацыю беларусаў (у тым ліку па тэзах Уладзіміра Мацкевіча), нацыянальна-вызваленчыя працэсы у мінулым і сёння, лідэраў нацыянальнага супраціву ў мінулым ("Пантэон герояў").
Асобным блокам зрабіліся публікацыі пра супольныя мэты беларусаў і ўкраінцаў. Мы па-ранейшаму лічым падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі самым надзённым напрамкам супраціву і рэжыму ў Беларусі. Наша каманда далучылася да ўдзелу ў канферэнцыі "Шлях да волі" ў Кіеве і падпісання выніковых мемарандума і адозвы да народаў свету.
Дзякуем, што застаецеся з намі.
Налета зычым кожнаму моцы і раўнавагі, а ўсім нам — эфектыўна і вынікова дзейнічаць на вызваленне Беларусі і ўсіх палітычных зняволеных і вяртанне ў нашу краіну ўлады закону!
Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Post #882
757

- ❤ 13