TGViewer
ZUBR ZUBR @zubr_in · 405 subscribers
Post #883 821
Сёлета ZUBR.in зрабіўся партнёрскай арганізацыяй у праекце па лічбавым самакіраванні платформы «Новая Беларусь» у Літве. Праект таксама вядомы пад назвай "падатковы". У ім беларусы і беларускі скідваюцца ўнёскамі (ці падаткамі) і ідэямі, а потым самі вырашаюць, якія з гэтых ідэй рэалізаваць на сабраныя грошы.

У першым запуску праекту ў 2023 годзе ўзялі ўдзел больш за 260 беларусаў і беларусак Польшчы і Літвы. Яны сабралі каля 47 тысяч еўра. Праз галасаванне былі абраныя найлепшыя з прапанаваных на платформе ідэі пра тое, на што выдаткаваць гэтыя грошы.

Цяпер у Вільні працуе і папаўняецца новымі кнігамі адноўленая бібліятэка беларускай кнігі з новым онлайн-каталогам cytalnia.com, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі на англійскай мове.

Паспяховыя вынікі леташняга досведу з лічбавым самакіраваннем даказваюць, што мы можам самастойна, за свае грошы, без удзелу фондаў, грантаў ці донараў, запускаць праекты, якія самі абіраем як вартыя і самі рэалізуем на сабраныя намі самымі сродкі!

Рэкамендуем далучацца да гэтага праекту, сутнасць якога — досвед грамадскага самакіравання, а вынікі — абраныя беларусамі рэалізаваныя ідэі. Для таго, каб пачаць удзелу у праекце сёлета, трэба пералічыць ад 35 еўра (гэта сярэдні памер адлічэнняў з падаткаў) у агульны "cлоік" ці зафундаваць 1,2% сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскую ўстанову «Новай Беларусі» падчас запаўнення дэкларацыі ў Літве. Такой арганізацыяй і з'яўляецца ZUBR.in (код атрымальніка для формы FR0512 — 30616406).

Гэта частка падаткаў, якую вы ўсё адно сплачваеце, проста так вы абіраеце, на што яе накіраваць. Такім чынам, вы далучаецеся да праекту без дадатковых выдаткаў для сябе.

Усе дэталі пра праект і падрабязныя інструкцыі — на платформе «Новая Беларусь».

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
  • 👍 7
  • ❤ 6
More from @zubr_in
  1. Sep 28, 2026Тэхнічнае паведамленне: дамен zubr.cc будзе заменены на courts.zubr.in. У будучыні стары д…
  2. Feb 23, 2026ZUBR.in запрашае беларусаў-рэзідэнтаў Літвы далучыцца да 4-га сезона «Будуй сваё»! 🔺 «Буд…
  3. Jun 1, 2025Вітаем, сябры! Сайт zubr.cc пра маніторынг судовай сістэмы нейкі час не працаваў з-за тэхн…
  4. Dec 1, 2024ПАЗІЦЫЯ ZUBR.IN ПА БЯЗВЫБАРАХ-2025 У БЕЛАРУСІ лукашэнка, які і па дзяржаўным заканадаўстве…
  5. Aug 7, 2024Падчас і па выніках канферэнцыі "Новая Беларусь" 3-4 жніўня 2024 году ў Вільні прыняты шэр…
  6. Apr 22, 2024🔥 У 2024 годзе платформа «Новая Беларусь» зноў прапануе беларусам і беларускам «Будаваць…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →