TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5382 1.28K
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду.

Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі.

Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.
  • 😱 3
  • 😢 2
More from @vicspring
  1. Sep 28, 2026Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо д…
  2. Sep 28, 2026У Оршы малююць новы мурал з Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дом…
  3. Sep 26, 2026Активиста из лепельской Боровки освободили в Армении Лев Михеев, которого грузинские власт…
  4. Sep 26, 2026У Оршы стварылі чарговы вайскова-патрыятычны клуб. Цяпер іх 26 Нават школ у горадзе са 100…
  5. Sep 25, 2026У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны пр…
  6. Sep 25, 2026У Бешанковіцкім раёне праводзяць трэніроўкі так званага народнага апалчэння ▶️ Цягам верас…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →