Сваім магшотам са спраўкі аб вызваленні таксама падзяліўся Антон Сотнікаў, які быў затрыманы ў 2021 годзе за ўдзел у акцыях пратэста ў Брэсце і асуджаны да чатырох з паловай гады зняволення.
Свой тэрмін ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. На волю па сканчэнні тэрміну мужчына выйшаў толькі ў красавіку 2025 года.
Калі ён цяпер глядзіць на сваё фота з калоніі, то думае пра пройдзены шлях:
«Тое, што я выжыў у тых умовах і змог застацца чалавекам. І што, самае важнае, я яшчэ больш стаў любіць і шанаваць сваю краіну — Беларусь».
Антон адзначае, што будзе захоўваць гэты фотаздымак, бо "гэта гісторыя".
🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.
