TGViewer
Channel Public Channel
ВЦ «Сустрэча»

ВЦ «Сустрэча»

@sustrecha_hub

Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» — воля да незалежнасці!

‼️Прызнаны лукашэнкаўскім МУС «экстрэмісцкім фармаваннем» 🤡

Сайт:
https://sustrecha.help

Сувязь Тэлеграм:
https://t.me/sustrecha_hub?direct

Сувязь Email:
contact@sustrecha.help
Subscribers
305
Photos
539
Videos
42
Links
144
Recent Posts 8 shown
Post #769 260
1 кастрычніка - Дзень абаронцаў і абароніц Украіны.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бярэ ў рукі зброю і абараняе свабоду - сваю, нашу і свабоду будучых пакаленняў.
Тым, хто стаіць на перадавой, спіць па некалькі гадзін, стамляецца, губляе сяброў, але ўсё роўна застаецца на сваёй пазіцыі і працягвае бараніць Украіну.
Асобнае, бясконцае дзякуй тым, хто аддаў за гэта сваё жыццё. Яны ўжо не вернуцца дадому, не абдымуць маці, жонку ці дзіця. За кожным такім імем - чалавек са сваімі марамі, любімымі людзьмі, страхамі, жартамі і планамі. Чалавек, які аднойчы зрабіў выбар стаць на абарону іншых і аддаць свае сілы, мужнасць і, калі спатрэбіцца, жыццё.
Сярод тых, хто абараняе Украіну, ёсць і беларусы. Ёсць тыя, хто і сёння ваюе, нягледзячы на стому. І ёсць тыя, хто ўжо ніколі не вернецца дадому.
Мы памятаем іх імёны.
Мы памятаем іх мужнасць.
Мы ведаем, якой высокай цаной даецца свабода.
Нізкі вам усім паклон. І наша самае вялікае жаданне каб кожны і кожная з вас вярнуліся дадому жывымі .
Чэсць. Гонар. Памяць.
  • 🔥 3
Post #765 2.32K
Не кожную машыну мы паспяваем сфатаграфаваць 🚙

Перагон машын — вялікая частка валанцёрскай працы, якую не заўсёды відаць у нашых сацсетках.

Часам нашы валанцёры толькі паспяваюць прыгнаць аўто ва Украіну — а яно ўжо едзе далей, да вайскоўцаў. Таму калі тут няма фота чарговага аўто, гэта зусім не значыць, што іх няма :)

На фронце машына — гэта неабходнасць. І машыны там, на жаль, доўга не жывуць. Таму патрэба ў іх не заканчваецца.

Нашы валанцёры працягваюць ганяць аўто. Хлопцы працягваюць іх чакаць. А значыць, працягваем і мы.

🤍❤️🤍 «Сустрэча» — гэта нашы валанцёры. І гэта вы таксама.

Дапамагайце, далучайцеся. Кожная такая машына даязджае да хлопцаў толькі таму, што шмат людзей зрабілі сваю частку.
Post #761 89

Forwarded from Volny Belarus

🫡Беларускіх добраахвотнікаў адзначыла камандаванне батальёну Hatred

Камандаванне батальёну выведкі Hatred адзначыла беларускіх добраахвотнікаў за ўдзел у першым этапе аперацыі Vivaldi.

Беларусы разам з украінскімі воінамі ўдзельнічаюць у вызваленчай вайне Украіны супраць расійскай агрэсіі.

🤝 Дзякуем беларускім ваярам за мужнасць, адвагу і абарону Украіны.
  • 🔥 5
Post #760 156
"Каб нашыя дзеці не ваявалі..." - на сьветлую памяць Міколы Карпюка

ВЦ "Сустрэча" смуткуе разам з Украінаю, і выказвае спачуваньні родным, пабрацімам, і ўсім, хто ведаў Міколу Карпюка на ягоных змагарных дарогах за волю ягонай Бацькаўшчыны.

Мікола Карпюк быў сталёвым патрыётам і нязломным барацьбітом супраць маскоўскага імпэрства. І як палітычны дзяяч, і як ваяр: удзельнічаючы ў акцыях "Украіна бяз Кучмы", супраціве на Майдане падчас Памаранчавай і Рэвалюцыі Годнасьці, як вайсковы дабрахвотнік у абароне Грузіі, як палітвязень, што прайшоў праз доўгія катаваньні ў расейскіх вязьніцах, і ўрэшце, у цяперашняй вайне з расейскаю навалай.

У сэрцах беларусаў ён застанецца добрым сябрам і паплечнікам, які падтрымліваў незалежнасьць Беларусі, дапамагаў беларускім дабрахвотнікам і актывістам.

Мікола Карпюк загінуў 19 верасня 2026 г. са зброяй ў руках абараняючы Украіну.

Вечная памяць і вечная слава герою!
  • 🙏 1
Post #759 158

Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹

1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы».

Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны.

Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай.

📅 1 кастрычніка 2026 года
🕘 09:00
📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка»
(вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў)

Вечная памяць героям!
Post #758 163

Forwarded from Ямницкий Флот ⚓️

Ну что друзья мои. Пришло время открыть все карты. И рассказать для кого я привёз свою машину.
Это наш Беларуский боец с позывным ЗУБР. Благодаря команде @сустрэча я это сделал.
Жыве Беларусь!!!
Слава Украине!!!
Post #757 139
Валанцёры Сустрэчы разам з беларускімі ваярамі далучыліся да сусветнага дня чысціні
  • 🔥 13
Post #749 192

Forwarded from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

9 траўня на Ліманскім кірунку, у сячы баявой задачы, у складзе 60-й АМБр 3-га АК, склаў галаву Ціхан «Франц» Клюкач. Мардорак эвакуацыі і працэдуры апазнаньня на 4 месяцы адцягнулі развітаньне з нашым пабрацімам…

​13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітаньне з Францам. Ціхан — герой і сьветлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеньнямі развітаньня гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і сьвятая «Пагоня». Пачэсная варта аддала належнае Герою тройным залпам, а прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан былі перададзеныя нацянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і штандар 60 АМБр.

​Ціхан «Франц» Клюкач адышоў у полымя, як таго і жадаў сваёй уласнай воляю. Мы годна правялі ў маўклівую вечнасьць нашага шляхетнага брата. Усе словы, што мы не паспелі яму сказаць, скажам пры сустрэчы — там, за мяжой быцьця. А тут, у гэтым Свеце, адзіным нашым словам будзе бязлітасная помста ў баі.

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
  • 💔 7
Older posts →

About this channel

How can I read @sustrecha_hub without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ВЦ «Сустрэча»: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ВЦ «Сустрэча» have?
ВЦ «Сустрэча» (@sustrecha_hub) has 305 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ВЦ «Сустрэча» know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →