TGViewer
ВЦ «Сустрэча» ВЦ «Сустрэча» @sustrecha_hub · 305 subscribers
Post #759 158

Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹

1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы».

Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны.

Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай.

📅 1 кастрычніка 2026 года
🕘 09:00
📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка»
(вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў)

Вечная памяць героям!
More from @sustrecha_hub
  1. Oct 1, 20261 кастрычніка - Дзень абаронцаў і абароніц Украіны. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бяр…
  2. Sep 30, 2026Не кожную машыну мы паспяваем сфатаграфаваць 🚙 Перагон машын — вялікая частка валанцёрска…
  3. Sep 29, 2026🫡Беларускіх добраахвотнікаў адзначыла камандаванне батальёну Hatred Камандаванне батальён…
  4. Sep 25, 2026"Каб нашыя дзеці не ваявалі..." - на сьветлую памяць Міколы Карпюка ВЦ "Сустрэча" смуткуе…
  5. Sep 21, 2026Ну что друзья мои. Пришло время открыть все карты. И рассказать для кого я привёз свою маш…
  6. Sep 21, 2026Валанцёры Сустрэчы разам з беларускімі ваярамі далучыліся да сусветнага дня чысціні
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →