TGViewer
ВЦ «Сустрэча» ВЦ «Сустрэча» @sustrecha_hub · 305 subscribers
Post #769 260
1 кастрычніка - Дзень абаронцаў і абароніц Украіны.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бярэ ў рукі зброю і абараняе свабоду - сваю, нашу і свабоду будучых пакаленняў.
Тым, хто стаіць на перадавой, спіць па некалькі гадзін, стамляецца, губляе сяброў, але ўсё роўна застаецца на сваёй пазіцыі і працягвае бараніць Украіну.
Асобнае, бясконцае дзякуй тым, хто аддаў за гэта сваё жыццё. Яны ўжо не вернуцца дадому, не абдымуць маці, жонку ці дзіця. За кожным такім імем - чалавек са сваімі марамі, любімымі людзьмі, страхамі, жартамі і планамі. Чалавек, які аднойчы зрабіў выбар стаць на абарону іншых і аддаць свае сілы, мужнасць і, калі спатрэбіцца, жыццё.
Сярод тых, хто абараняе Украіну, ёсць і беларусы. Ёсць тыя, хто і сёння ваюе, нягледзячы на стому. І ёсць тыя, хто ўжо ніколі не вернецца дадому.
Мы памятаем іх імёны.
Мы памятаем іх мужнасць.
Мы ведаем, якой высокай цаной даецца свабода.
Нізкі вам усім паклон. І наша самае вялікае жаданне каб кожны і кожная з вас вярнуліся дадому жывымі .
Чэсць. Гонар. Памяць.
  • 🔥 3
More from @sustrecha_hub
  1. Sep 30, 2026Не кожную машыну мы паспяваем сфатаграфаваць 🚙 Перагон машын — вялікая частка валанцёрска…
  2. Sep 29, 2026🫡Беларускіх добраахвотнікаў адзначыла камандаванне батальёну Hatred Камандаванне батальён…
  3. Sep 25, 2026"Каб нашыя дзеці не ваявалі..." - на сьветлую памяць Міколы Карпюка ВЦ "Сустрэча" смуткуе…
  4. Sep 22, 2026🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹 1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзец…
  5. Sep 21, 2026Ну что друзья мои. Пришло время открыть все карты. И рассказать для кого я привёз свою маш…
  6. Sep 21, 2026Валанцёры Сустрэчы разам з беларускімі ваярамі далучыліся да сусветнага дня чысціні
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →