TGViewer
ВЦ «Сустрэча» ВЦ «Сустрэча» @sustrecha_hub · 305 subscribers
Post #760 156
"Каб нашыя дзеці не ваявалі..." - на сьветлую памяць Міколы Карпюка

ВЦ "Сустрэча" смуткуе разам з Украінаю, і выказвае спачуваньні родным, пабрацімам, і ўсім, хто ведаў Міколу Карпюка на ягоных змагарных дарогах за волю ягонай Бацькаўшчыны.

Мікола Карпюк быў сталёвым патрыётам і нязломным барацьбітом супраць маскоўскага імпэрства. І як палітычны дзяяч, і як ваяр: удзельнічаючы ў акцыях "Украіна бяз Кучмы", супраціве на Майдане падчас Памаранчавай і Рэвалюцыі Годнасьці, як вайсковы дабрахвотнік у абароне Грузіі, як палітвязень, што прайшоў праз доўгія катаваньні ў расейскіх вязьніцах, і ўрэшце, у цяперашняй вайне з расейскаю навалай.

У сэрцах беларусаў ён застанецца добрым сябрам і паплечнікам, які падтрымліваў незалежнасьць Беларусі, дапамагаў беларускім дабрахвотнікам і актывістам.

Мікола Карпюк загінуў 19 верасня 2026 г. са зброяй ў руках абараняючы Украіну.

Вечная памяць і вечная слава герою!
  • 🙏 1
More from @sustrecha_hub
  1. Oct 1, 20261 кастрычніка - Дзень абаронцаў і абароніц Украіны. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння бяр…
  2. Sep 30, 2026Не кожную машыну мы паспяваем сфатаграфаваць 🚙 Перагон машын — вялікая частка валанцёрска…
  3. Sep 29, 2026🫡Беларускіх добраахвотнікаў адзначыла камандаванне батальёну Hatred Камандаванне батальён…
  4. Sep 22, 2026🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹 1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзец…
  5. Sep 21, 2026Ну что друзья мои. Пришло время открыть все карты. И рассказать для кого я привёз свою маш…
  6. Sep 21, 2026Валанцёры Сустрэчы разам з беларускімі ваярамі далучыліся да сусветнага дня чысціні
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →