Яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.
Пра нас:
https://linktr.ee/BelarusianVolunteerCorps
Далучыцца:
vajary_bdk@proton.me
@BelVolCorRECRUIT2022
Медыя: belarusiancorps.press@gmail.com
Post #491
3.21K

9 траўня на Ліманскім кірунку, у сячы баявой задачы, у складзе 60-й АМБр 3-га АК, склаў галаву Ціхан «Франц» Клюкач. Мардорак эвакуацыі і працэдуры апазнаньня на 4 месяцы адцягнулі развітаньне з нашым пабрацімам…
13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітаньне з Францам. Ціхан — герой і сьветлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеньнямі развітаньня гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і сьвятая «Пагоня». Пачэсная варта аддала належнае Герою тройным залпам, а прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан былі перададзеныя нацянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і штандар 60 АМБр.
Ціхан «Франц» Клюкач адышоў у полымя, як таго і жадаў сваёй уласнай воляю. Мы годна правялі ў маўклівую вечнасьць нашага шляхетнага брата. Усе словы, што мы не паспелі яму сказаць, скажам пры сустрэчы — там, за мяжой быцьця. А тут, у гэтым Свеце, адзіным нашым словам будзе бязлітасная помста ў баі.
ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads

- 🫡 123
- ❤ 18
- 🔥 4
- 👍 1