TGViewer
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус @bdk022 · 6.38K subscribers
Post #472 13.6K
Восьмага верасьня, глухая, шэрая ноч на краі ўкраінскіх палёў, дзе паветра пахкім дымам і парахавым гаркам нагадвае пра стары, няскончаны разлік стагодзьдзяў. Мы сабраліся на адным з кірункаў украінскага фронту не дзеля ціхіх размоваў. Тут, пад самым крылом вайны, ваяры БДК — тыя, хто не пакінуў гонару дома, — урачыста агалосілі і прынялі Дэкалог Беларускага Жаўнера.

​Гэты скарб ня ўзяты зь нябёсаў і не выдуманы ў кабінэтах. Ён высечаны нашым дабраахвотнікам на самым што ні на ёсьць надзейным фундаменце — на грунце гістарычнага дакуманту за аўтарствам Зьмітрака Бядулі, які апублікавалі ў Выданьні Беларускай Вайсковай Камісіі яшчэ ў 1920 годзе.
Мінула стагоддзе, але боль і воля засталіся тымі ж.

​Нашай містэрыяй кіравалі не марныя словы, а строгія твары і баявыя знамёны. Побач з намі стаялі штандары Трэцяй Асобнай Штурмавой Брыгады, выведвальнага батальёну Hatred, нашага Дабраахвотнніцкага Корпусу і нацыянальныя беларускі бела-чырвона-белы сьцяг з прадвечнай Пагоняй. Мы зацьвердзілі гэты закон ня клятвамі на паперы, а рытуальным вогнішчам, што павяртала з цемры твары братоў, і жорсткай зброяй тых з нас, хто проста зараз, у гэтую хвіліну, трымае неба і зямлю на баявых пазыцыях.

Мячом і агнём, крывёю і потам мы здабудзем нашую вольную Беларусь.
Бо лепш прыняць сьмерць, чым пагардлівае рабства.

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
  • 🔥 95
  • 🫡 30
  • ❤ 17
  • 👍 3
  • 🥰 1
  • 👏 1
More from @bdk022
  1. Sep 16, 20269 траўня на Ліманскім кірунку, у сячы баявой задачы, у складзе 60-й АМБр 3-га АК, склаў га…
  2. Sep 15, 2026ОФІЦІЙНО: Білецький вперше про наступальну операцію «Вівальді» — Третій корпус зачистив ві…
  3. Sep 8, 2026Сёньня мы, як і 512 гадоў таму нашыя продкі, здабываем ваярскую славу і адраджаем шляхетны…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →