TGViewer
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус @bdk022 · 6.38K subscribers
Post #491 3.33K
9 траўня на Ліманскім кірунку, у сячы баявой задачы, у складзе 60-й АМБр 3-га АК, склаў галаву Ціхан «Франц» Клюкач. Мардорак эвакуацыі і працэдуры апазнаньня на 4 месяцы адцягнулі развітаньне з нашым пабрацімам…

​13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітаньне з Францам. Ціхан — герой і сьветлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеньнямі развітаньня гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і сьвятая «Пагоня». Пачэсная варта аддала належнае Герою тройным залпам, а прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан былі перададзеныя нацянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і штандар 60 АМБр.

​Ціхан «Франц» Клюкач адышоў у полымя, як таго і жадаў сваёй уласнай воляю. Мы годна правялі ў маўклівую вечнасьць нашага шляхетнага брата. Усе словы, што мы не паспелі яму сказаць, скажам пры сустрэчы — там, за мяжой быцьця. А тут, у гэтым Свеце, адзіным нашым словам будзе бязлітасная помста ў баі.

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
  • 🫡 124
  • ❤ 18
  • 🔥 4
  • 👍 1
More from @bdk022
  1. Sep 15, 2026ОФІЦІЙНО: Білецький вперше про наступальну операцію «Вівальді» — Третій корпус зачистив ві…
  2. Sep 9, 2026Восьмага верасьня, глухая, шэрая ноч на краі ўкраінскіх палёў, дзе паветра пахкім дымам і…
  3. Sep 8, 2026Сёньня мы, як і 512 гадоў таму нашыя продкі, здабываем ваярскую славу і адраджаем шляхетны…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →