TGViewer
ЯДНАЙСЯ ЯДНАЙСЯ @supolka_by · 267 subscribers
Post #1618 708
Добрыя навiны
Частка 1

🔊Сілы абароны Украіны даюць магутны адпор расейцам на самых гарачых участках фронту і наносяць суперніку немалыя страты: тут, тут, тут і тут.

🔊Герой Беларусі Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным "Ганс" узнагароджаны "Хрэстам Харабрых" пасмяротна.

🔊Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі.

🔊Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.

🔊Святлана Ціханоўская выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету.

🔊Перададзена Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другая частка камунікацыі аб датычнасьці Лукашэнкі да вайсковага злачынства.

🔊Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў кампанію па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі.

🔊У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага.

🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022 Алесю Бяляцкаму.

🔊Еўрапейскія дыпламаты 27 кастрычнiка прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам.

🔊Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам.

🔊Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND.

🔊Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы.

🔊Беларусы свету ўшанавалі памяць беларускай інтэлігенцыі, растрэлянай савецкімі акупантамі ў 1937 годзе: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
  • ❤ 1
More from @supolka_by
  1. Feb 19, 2024*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць белар…
  2. Jan 3, 2024Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “у…
  3. Dec 25, 2023Добрыя навiны 🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, т…
  4. Dec 24, 2023▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем…
  5. Dec 13, 2023Добрыя навiны 🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне…
  6. Dec 8, 2023▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →