TGViewer
МотолькоПомоги МотолькоПомоги @motolkohelp · 22.7K subscribers
Post #30330 36.7K
Мерапрыемствы да «Ночы паэтаў» яшчэ пройдуць у гарадах Украіны, Польшчы і Літвы

Беларусы працягваюць ушаноўваць памяць аб беларускай інтэлігенцыі расстралянай у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Учора акцыі прайшлі ў 24-х гарадах, а сёння і бліжэйшымі днямі мерапрыемствы прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў будуць працягвацца.

⚫️30 кастрычніка:

🇱🇹 Вільня. 18:30. Цэнтр новых ідэй ладзіць сустрэчу, дзе Вікторыя Пальчыс распавядзе, як у Беларусі 86 гадоў таму расстралялі паэтаў і чаму гэта важна памятаць? Таксама плануецца сумесны прагляд фільма «Купала». Адрас: Vytenio g. 9.
Рэгістрацыя тут

🇵🇱 Гданьск. 20:00. Музычна-літаратурны вечар з чытаннем вершаў расстраляных паэтаў у Bar Mirzam.

🇵🇱 Уроцлаў. 18:30. Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў» у Barbara. Świdnicka 8B.

🇺🇦 Львоў. 19:00. Паэтычны вечар да Ночы паэтаў —ніжняя зала ў Тэатры Лялек, пл. Д. Галіцкага, 1.

🇺🇦 Адэса. Ноч паэтаў у «Вось пасторы».
Вул. Канатная, 93

⚫️31 кастрычніка:

🇵🇱 Варшава. 18:00. Лекцыя «Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору» у Witryna Domu Wschodniego — plac Konstytucji, 6

⚫️2 лістапада:

🇱🇹 Вільня. 14:00. Шпацыр па беларускай Вільні памяці рэпрэсаваных беларусаў. Збор каля Вострай брамы.

Падрабязнасці глядзіце на nochpaetau.com, там жа можна дадаць імпрэзу, што адбудзецца ў вашым горадзе.

#ночпаэтаў
  • ❤ 346
  • 👍 33
  • 😢 20
  • 🤣 6
More from @motolkohelp
  1. Feb 5, 2025Пояснение к последнему сообщению: после входа в чат сегодня ночью была сделана выгрузка ис…
  2. Feb 5, 2025Чтобы сразу ответить на все сообщения: 1. Вход в чат с ботом произошел по старой ссылке, с…
  3. Feb 5, 2025В результате несанкционированного входа сегодня рано утром был получен доступ к чату с бот…
  4. Feb 4, 2025Повстанцы в ДРК захватили беларусские БПЛА «Беркут» и Су-25, который ремонтировали в Баран…
  5. Jan 28, 2025Госпогранкомитет Беларуси поблагодарил картографический сервис «Беларускага Гаюна» за опер…
  6. Jan 27, 2025Три сбора помощи для беларусов, которые можно закрыть уже сегодня BYSOL ежедневно продолжа…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →