TGViewer
ЯДНАЙСЯ ЯДНАЙСЯ @supolka_by · 267 subscribers
Post #1628 1.41K
Добрыя навiны

🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне

🔊ВСУ паменшылі войска Расіі яшчэ на 850 акупантаў. Акрамя страт у жывой сіле, у ворага знішчана 18 танкаў і 15 бронемашын

🔊Вялікабрытанія працягне выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму санкцыі ды іншыя інструменты: тут i тут.

🔊
ЗША пацвердзілі неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым лукашэнкі.

🔊Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з беларускім дыктатарам у Дубаі.

🔊Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

🔊
У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.

🔊«Нязломныя». У цэнтры Вільні з’явіліся твары палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны».

🔊Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову.

🔊Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску .

🔊Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў.

🔊Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла.

🔊 У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.

🔊
Блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану.

🔊Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа.

🔊Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг.

🔊Напярэдадні святаў валанцёры беларуска-ўкраінскага цэнтру «Сустрэча» разам з беларускім добраахвотнікам з батальёна «Волат» наведалі дзіцячы дом у Кіраваградскай вобласці.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
  • 👍 3
More from @supolka_by
  1. Feb 19, 2024*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць белар…
  2. Jan 3, 2024Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “у…
  3. Dec 25, 2023Добрыя навiны 🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, т…
  4. Dec 24, 2023▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем…
  5. Dec 8, 2023▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнн…
  6. Dec 1, 2023💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выстав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →