💥Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг
📍Пра пачатак сваёй дзейнасці абвясціла выдавецтва аўдыякніг Litaralna, адным са стваральнікаў якога стаў Уладзімір Пугач.
📚Сярод першых дасяжных для бясплатнага праслухоўвання кніг «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.
💬Ідэя выдавецтва нарадзілася з таго, што я сам даўно і шмат слухаю аўдыякнігі на шпацырах, у падарожжах. Але ў пэўны момант зразумеў, што вялікая колькасць важных для беларусаў літаратурных твораў яшчэ не мае аўдыёверсій. Неяк сустрэліся з сябрамі і вырашылі, што мы можам.
📎Падрабязней па спасылцы.🔺 Тут без VPN.
Post #27921
1.02K

- ❤ 26
- 🔥 11
- 👍 8